Крэдытаў у валюце больш не будзе
28.12.2010 00:00
—
Новости Экономики
|
Нацыянальны банк Беларусі пастановай № 557 Нацбанк унёс змяненні ў пастанову ад 14 ліпеня 2009 года № 105, згодна з якой уводзілася забарона на крэдытаванне фізічных асоб у замежнай валюце. Было прынята рашэнне зрабіць яе пастаяннай. Як адзначаюць у Нацбанку, забарона на крэдытаванне ў валюце фізічных асоб звязана з палітыкай па дэдаларызацыі эканомікі.«Улічваючы, што грамадзяне нашай краіны атрымліваюць заработную плату ў беларускіх рублях, а таксама магчымыя ваганні ўзаемных курсаў замежных валют на аддаленую перспектыву, крэдытаванне насельніцтва ў замежнай валюце ўтрымлівае высокую валютную рызыку і рызыку непагашэння такіх крэдытаў у выпадку павелічэння сум плацяжоў па іх да памераў, якія перавышаюць даходы крэдытаатрымальніка», — патлумачылі раней ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацбанк увёў пастаянную забарону. |
|