"АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" адкрывае сваё прадстаўнiцтва ў Беларусі. 21.by

"АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" адкрывае сваё прадстаўнiцтва ў Беларусі

02.02.2011 09:32 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" адкрывае сваё прадстаўнiцтва ў Беларусі

  • TUT.BY

Нацыянальны банк дазволiў АТ "АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" (Латвiйская Рэспублiка) адкрыць сваё прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь. Адпаведная пастанова ад 31.01.2011 № 33 прынята Праўленнем галоўнай банкаўскай установы Беларусi.

Гэта прадстаўнiцтва адкрываецца на тэрыторыi нашай краiны па рашэннi агульнага сходу акцыянераў АТ "АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" для вывучэння магчымасцей далейшага развiцця гандлёва-эканамiчных сувязей памiж дзвюма дзяржавамi, а таксама для ўдасканальвання сеткi карэспандэнцкiх адносiн банка.

АТ "АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" зарэгiстравана ў Латвiйскай Рэспублiцы 17.09.1993 i ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе лiцэнзii Камiсii па рынку фiнансаў i капiталу Латвiйскай Рэспублiкi ад 09.09.1993 № 124.

АТ "АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" стала дзявятым прадстаўнiцтвам замежных банкаў, якiя зарэгiстраваны на тэрыторыi Беларусi.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк дазволiў АТ "АЙЗКРАЎКЛЕС БАНКА" (Латвiйская Рэспублiка) адкрыць сваё прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь. Адпаведная пастанова ад 31.01.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика