Дзмітрый Голухаў: "У кожным выпадку рашэнне аб ІРО беларускіх прадпрыемстваў павінна прымацца індывідуальна"
16.02.2011
—
Новости Экономики
|
Беларускі саміт рынкаў капіталу прайшоў на базе Міністэрства эканомікі, дзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Dеutsсhе Bаnk, Лонданскай Фондавай Біржы, Сбербанку, ААТ "БПС-Банк", а таксама беларускіх прадпрыемстваў. Мэтай гэтага мерапрыемства была актывізацыя дзейнасці айчынных прадпрыемстваў па прыцягненні інвестыцый на міжнародных рынках капіталу. — Тыя амбіцыйныя планы, якія ставяцца перад эканомікай Беларусі па значным павышэнні эфектыўнасці, па мадэрнізацыі вытворчасці, задаюць пэўныя патрабаванні да якасці нашай працы, да пошуку крыніц фінансавання. У сувязі з гэтым мы сумесна з нашымі калегамі на беларускім рынку і з калегамі на міжнародным рынку імкнёмся ствараць асяроддзе, якое дазволіць нашым прадпрыемствам насычацца ведамі і выходзіць на новы ўзровень разумення механізмаў функцыянавання міжнародных рынкаў капіталу, тэхналогій прыцягнення капіталу, — сказаў на брыфінгу пасля саміту Дзмітрый Голухаў, намеснік міністра эканомікі. — І ў гэтай сувязі я хачу адзначыць, што з узмацненнем жорсткасці фінансавай дысцыпліны ў бліжэйшы час, што з паглыбленнем разумення працэсаў фінансавання эканомік нам неабходна яшчэ шмат чаму навучыцца. Аднак пакуль пэўных тэрмінаў і спісу беларускіх прадпрыемстваў, якія будуць выходзіць на міжнародныя рынкі капіталу, няма: — Ініцыятыва павінна ісці не толькі зверху, але і знізу, ад прадпрыемстваў. Для іх створаны ўмовы, ёсць узаемныя інтарэсы міжнародных фінансавых інстытутаў, ёсць магчымасці, ёсць інфармацыя, — сказаў Дзмітрый Голухаў і дадаў, што працэдуры выхаду на ІРО (публічнае размяшчэнне акцый) патрабуюць шмат часу. — Выхад прадпрыемстваў на ІРО, як мне падаецца, павінен ажыццяўляцца ў рамках адзінай краінавай стратэгіі. Мы на саміце закранулі два пытанні — пазыковае фінансаванне і публічнае размяшчэнне. Збалансаваны адказ, як сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, вядома, павінен улічваць асаблівасці бізнэсу, на якую міжнародную пляцоўку выходзіць, якія інструменты і працэдуры выкарыстоўваць, як узаемадзейнічаць з інвестарамі, а таксама ўлічваць сённяшні стан міжнародных і беларускага рынкаў. Усе гэтыя пытанні, як мне падаецца, на працягу бліжэйшых 1-2 гадоў будуць вырашацца дастаткова актыўна. Гатовых рашэнняў і гатовых адказаў няма, і, як мне падаецца, у кожным выпадку рашэнне павінна прымацца дастаткова індывідуальна, узважана, для дасягнення эфектыўнасці ў цэлым, з улікам сацыяльнага эфекту, з улікам тых мэт, якія мы, як краіна, ставім перад сабой пры выхадзе нашых прадпрыемстваў на публічнае размяшчэнне. Дарэчы, ужо створана працоўная група па падрыхтоўцы да ІРО "БелАЗа", куды ў тым ліку ўваходзіць і Dеutsсhе Bаnk. — Мы разам з іншымі партнёрамі, якія былі запрошаны ўрадам у гэтую працоўную групу, у прыватнасці, з прадстаўнікамі нямецкай біржы, абмяркоўваем крокі, якія неабходна рабіць для падрыхтоўкі публічнага размяшчэння, — патлумачыў Ёрг Бонгартц, старшыня праўлення Dеutsсhе Bаnk. — Гэты працэс займае шмат часу, як правіла, кампаніі могуць на працягу года прадпрымаць такія крокі, а можа, нават і болей. Мы зараз знаходзімся на першым этапе гэтага працэсу, яшчэ не вызначаны канкрэтныя наступныя крокі і, адпаведна, не зусім вядома, якія могуць быць цэнавыя параметры і моманты размяшчэння. Магу сказаць, што працоўная група ўжо актыўна займаецца гэтым пытаннем і мы паэтапна ідзём да наступных крокаў. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі саміт рынкаў капіталу прайшоў на базе Міністэрства эканомікі, дзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Dеutsсhе Bаnk, Лонданскай Фондавай Біржы, Сбербанку, ААТ... |
|