Грашовая дыета. Якія змены адбываюцца ў нашым сямейным бюджэце?. 21.by

Грашовая дыета. Якія змены адбываюцца ў нашым сямейным бюджэце?

18.02.2011 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Грашовая дыета.
Якія змены адбываюцца ў нашым сямейным бюджэце?

Паступовы рост нашых заробкаў прывёў да змены структуры расходаў. На нехарчовыя тавары і паслугі мы можам сёння патраціць значна больш, чым гэта было раней.

Нехарчовы прырост

Толькі за мінулы год, як падлічылі ў Белстаце, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (з улікам росту спажывецкіх цэн) выраслі на 15,2 працэнта. Сярод рэгіёнаў краіны найбольшую прыбаўку (17,5 працэнта) атрымалі жыхары Магілёўшчыны, а найменшую (13,2) — мінчане.З улікам гэтага рознічны тавараабарот вырас больш як на 17 працэнтаў. Пры гэтым аб’ём рэалізацыі харчовых тавараў праз гандлёвыя арганізацыі павялічыўся на 16,4 працэнта, а нехарчовых — амаль што на 21.

Расходная эвалюцыя

Эканамісты і сацыёлагі лічаць: чым меншая доля расходаў насельніцтва прыходзіцца на харчаванне, тым больш высокі ўзровень жыцця. Напрыклад, у ЗША і найбольш моцных краінах Еўрасаюза гэты паказчык прыкладна на ўзроўні 15 працэнтаў. У нас жа — каля 38. Праўда, яшчэ пятнаццаць гадоў таму было 60 працэнтаў.Таму, відаць, мы можам лічыць, што паступова набліжаемся да замежных арыенціраў, ідзе фарміраванне сярэдняга класа. Каля 38 працэнтаў расходаў накіроўваем на набыццё нехарчовых тавараў і больш за 20 працэнтаў — на паслугі. Без сумнення, далейшая эвалюцыя, шлях да найлепшых замежных паказчыкаў будзе не хуткім.

На хвалі попыту

Некаторыя эканамісты лічаць, што ў сваім развіцці кожнае грамадства павінна перажыць некалькі спажывецкіх хваль. На першым узроўні грамадзяне асноўную частку грошай накіроўваюць на харчаванне. Потым, калі даходы вырастаюць, людзі могуць больш аддаць на адзенне і бытавую тэхніку. Затым надыходзіць час набываць аўтамабілі і жыллё. Калі ўлічыць, якімі тэмпамі ў нас прырастаюць новыя квадратныя метры і колькі машын на вуліцах, можна, відаць, казаць, што гэтага этапа эвалюцыі дасягнулі і жыхары Беларусі. Наперадзе — бум спажывецкіх паслуг. У далейшым іх доля ў расходах жыхароў некаторых краін можа вырасці і перавысіць нават 60 працэнтаў. Гэта павінна адбыцца, як тлумачаць спецыялісты, не столькі ў выніку павелічэння расходаў, напрыклад, на камунальныя і транспартныя паслугі, але за лік прыросту выдаткаў на адукацыю, спорт, адпачынак, замежныя падарожжы.Аднак не ўсе ўпэўнены, што гэта тэорыя спраўдзіцца на практыцы. Сусветны ўзлёт цэн на харчаванне і зніжэнне заробкаў у вядучых краінах, выкліканае сусветным крызісам і неабходнасцю эканоміць, жыць па сродках, даюць падставу ў гэтым сумнявацца. У тых жа еўрапейцаў доля расходаў на харчаванне можа павялічыцца, а паходы ў рэстараны і замежныя вандроўкі стануць больш рэдкімі.Тым не менш пэўнага ўзроўню дабрабыту беларусы ўжо дасягнулі. Будзем мы набываць яшчэ больш нехарчовых тавараў і паслуг ці не, залежыць не толькі ад росту даходаў, але і дынамікі цэн і тарыфаў. Аднак проста гнацца за паказчыкамі наўрад ці варта. Трэба ўлічваць, што важкая доля паслуг у спажывецкіх расходах жыхароў некаторых іншых краін у значнай ступені абумоўлена вялікімі выдаткамі на жыллёва-камунальныя паслугі. Напрыклад, расіяне, па некаторых падліках, на гэта аддаюць звыш 11 працэнтаў расходаў, а жыхары ЕС — больш за 20 працэнтаў, у той час як беларусы — каля 5 працэнтаў.

А як у іх?

Многія расійскія сем’і, як сцвярджаюць эксперты, на харчаванне трацяць больш за  40 працэнтаў сродкаў. Брытанцы на харчовыя прадукты аддаюць каля 15 працэнтаў грошай, а на паслугі — каля 45.У жыхара турэцкага Стамбула больш за ўсё грошай (звыш 30 працэнтаў) ідзе на арэнду і ўтрыманне жылля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паступовы рост нашых заробкаў прывёў да змены структуры расходаў. На нехарчовыя тавары і паслугі мы можам сёння патраціць значна больш, чым гэта было раней.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика