Ледаколы і іншая тэхніка да паводкі гатовыя
19.02.2011
—
Новости Экономики
|
Як ужо паведамлялася, зараз складаная паводкавая сітуацыя склалася на Прыпяці, Піне, Гарыні, дзе ўзроўні вады перавысілі небяспечныя высокія адзнакі. Як паведамілі ў прэс-службе Мінтранса, у гэтай сувязі прыведзены ў гатоўнасць ледаколы ў партах Гомеля і Мазыра, а таксама буксірныя судны ў іншых месцах адстою. Таксама спецыялістамі арганізацый унутранага воднага транспарту праведзена рэвізія гідратэхнічных збудаванняў і іх рамонт. Створаны запасы аварыйных матэрыялаў (камень, шчэбень, пясок, мяхі, піламатэрыялы). Падрыхтавана тэхніка для вядзення аварыйных работ (бульдозеры, аўтакраны, самазвалы і іншая), арганізавана кругласутачнае дзяжурства дыспетчарскіх службаў і рамонтных брыгад. Абноўлены саставы проціпаводкавых камісій, праца па спуску вады каардынуецца з мясцовымі органамі па надзвычайных сітуацыях. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамлялася, зараз складаная паводкавая сітуацыя склалася на Прыпяці, Піне, Гарыні, дзе ўзроўні вады перавысілі небяспечныя высокія адзнакі.
|
|