Больш за 10 мільярдаў рублёў дадаткова здабылі падаткавікі для бюджэта
31.07.2011 16:34
—
Новости Экономики
|
Больш за 10 мільярдаў рублёў дадаткова здабылі падаткавікі для бюджэта Дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублеў забяспечыла кантрольная праца падатковых інспекцый Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе.
Інспекцыямі вобласці за шэсць месяцаў 2011 года праведзена 1949 праверак у адносінах да суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, у выніку 1924 планавых праверак высветленыя парушэнні падатковага і іншага заканадаўства. То бок мяжу закона пераступілі 98,7% правераных. Як паведамляе прэсслужба інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці, па выніках планавых праверак паступіла ў бюджэт 8 мільярдаў рублёў. Усяго ж ў выніку кантрольнай працы за першае паўгоддзе 2011 года забяспечана дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублеў забяспечыла кантрольная праца падатковых інспекцый Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе. Інспекцыямі...
|
|