Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?. 21.by

Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?

06.12.2011 10:02 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?


Аказваецца, на Віцебшчыне зараз не здабываюць сапрапель, на якім пры добрым бізнэс-падыходзе можна літаральна азалаціцца. Магчымасці выкарыстання сапрапелю вельмі шырокія. У сельскай гаспадарцы сапрапелевыя прадукты прымяняюцца ў якасці ўгнаенняў, кармавых дабавак і біястымулятараў. Сапрапелевыя сарбенты выкарыстоўваюцца для збору нафтавых прадуктаў з паверхні вады і рэкультывацыі глеб. Выкарыстоўваецца сапрапель і пры вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Багаты хімічны састаў і ўнікальныя ўласцівасці сапрапелю робяць яго выдатнай сыравінай для фармакалагічнай прамысловасці і касметалогіі.

Цікава, дарэчы, што менавіта ў сегментах лекавага і касметычнага рынкаў цэны на сапрапелевую прадукцыю растуць найбольш высокімі тэмпамі. Паводле інфармацыі расійскіх даследчыкаў, з 2007 года яны павялічыліся ў пяць разоў.

Медыкі будуць выкарыстоўваць сапрапель

Як расказала карэспандэнту "Звязды" Жанна Алейнікава, начальнік аддзела Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 70 працэнтаў усіх разведаных беларускіх запасаў сапрапелю — у Віцебскай вобласці. І гэта тлумачыцца тым, што ў Прыдзвінскім краі шмат водных аб'ектаў і тарфяных радовішчаў. А сапрапель звычайна адкладваецца на гэтых участках. У цэлым па краіне сапрапелевыя запасы на ўзроўні чатырох мільярдаў кубічных метраў. Сёння праводзіцца канкрэтная работа па аднаўленні здабычы сапрапелю. У прыватнасці, у Дубровенскім раёне па ініцыятыве кіраўніцтва раённай бальніцы праводзіцца комплекс даследаванняў па разведцы і атэстацыі лячэбнай гразі ў мясцовых азёрах. Рэспубліканскі інстытут прыродакарыстання праводзіць пошук перспектыўных азёрных радовішчаў сапрапелевай гразі. Яна спатрэбіцца і для аздараўленчага комплексу "Пліса" ў Глыбоцкім раёне, які задумана зрабіць на ўзроўні атэля ў "пяць зорак". Праводзяцца даследаванні і на возеры Чорнае ў Браслаўскім раёне, а таксама на возеры ў Пастаўскім раёне з пункту гледжання выкарыстання сапрапелевай гразі ў лячэбных мэтах. Усяго ў Віцебскай вобласці 78 азёр, на якіх можна здабываць сапрапель.

На Віцебшчыне ўлады даўно ўжо гатовы да прыходу інвестараў. Інвестыцыі — гэта новыя рабочыя месцы, падаткі.

І мужыкам дапамагае!

Гэта цікава. Слова "сапрапель" у перакладзе з грэчаскай мовы азначае "гнілы глей". У аснове сапрапелю — гаючая рэліктавая гразь, якой больш за 20 тысяч гадоў. Незвычайнай здольнасцю валодае і вада ў некаторых азёрах: яна не псуецца, і ў ёй не назіраюцца працэсы гніення, бо зусім адсутнічаюць хваробатворныя бактэрыі. Вада з возера ў выніку можа валодаць выразным абеззаражвальным дзеяннем.

Арганічная частка сапрапелю ўяўляе сабой комплекс раслінных і жывёльных рэшткаў і прадуктаў іх распаду. Менавіта таму сапрапель па сваёй актыўнасці канкурыруе з легендарнымі жэньшэнем і муміё. І, кажуць, дапамагае мужчынам, у якіх узніклі праблемы з патэнцыяй.

Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям, сапрапель знайшоў шырокае прымяненне ў касметалогіі: маскі, абгортванні, аплікацыі, кампрэсы і ванны. Ёсць нават серыя "элітнай" прадукцыі пад назвай "Залаты сапрапель" і іншыя.

Акрамя хімічнага і цеплавога фактару, існуе яшчэ і інфармацыйнае ўздзеянне сапрапелю на арганізм акумуляванай энергіяй першароднай прыроды. Гэтая энергія назапашвалася ў сапрапелевай гразі на працягу шматлікіх якіх тысячагоддзяў, таму іх гаючае дзеянне адчувальнае ўжо пасля першых працэдур.

Прафілактычныя і аздараўленчыя працэдуры з сапрапелевай граззю рэкамендуецца праводзіць вечарам — яны здымаюць раздражненне скуры, супакойваюць нервовую сістэму і паляпшаюць сон. Непасрэдна перад працэдурай сапрапель неабходна разагрэць на вадзяной лазні да тэмпературы 38-42 градусаў. Для прыгатавання карысных прыродных "лекаў" на літровы слоік з вадой трэба дзве трэці сапрапелю. Для атрымання ўстойлівага касметычнага эфекту неабходна правесці курс працэдур. Медыкі папярэджваюць, што не дапускаецца рабіць маскі адначасова на твар і цела, паколькі гэта зніжае эфектыўнасць працэдуры — дзеянне гразі заснавана на прыліве крыві ў пэўную зону. Пры правядзенні працэдур рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі эмаляваны або шкляны посуд. Выкарыстанне металічнага посуду не дапускаецца. Для нанясення сапрапелю неабходна выкарыстоўваць драўляныя або пласмасавыя лыжкі-лапатачкі.

Сапрапелевыя гразі дзейнічаюць на арганізм вельмі мякка. Паляпшаюць кіслародны абмен, стымулююць функцыі вегетатыўнай нервовай сістэмы, узбагачаюць арганізм кальцыем, жалезам, магніем, бромам, ёдам, каліем, вітамінамі, амінакіслотамі. А яшчэ перашкаджаюць працэсу старэння, аднаўляюць імунітэт, узмацняюць ахоўныя ўласцівасці скурных пакроваў, выводзяць з арганізма шлакі, таксіны, цяжкія металы.

Між іншым, не выкідвайце выкарыстаны ў касметычных і іншых мэтах сапрапель. Ён можа знайсці і другаснае ўжыванне — для падкормкі хатніх раслін або на дачным участку. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аказваецца, на Віцебшчыне зараз не здабываюць сапрапель, на якім пры добрым бізнэс-падыходзе можна літаральна азалаціцца. Магчымасці выкарыстання сапрапелю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика