У Брэсцкай вобласці з пачатку года звольніліся 16 500 будаўнікоў
13.12.2011 10:56
—
Новости Экономики
|
Большасць з іх пераехалі на заробкі ў Расію. Прычым, гэта толькі афіцыйная лічба, якая прагучала на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў галіне. Як піша «Вячэрні Брэст», чыноўнікі спрабуюць знайсці выйсце з сітуацыі, якая склалася, але разумеюць, што прыцягнуць спецыялістаў могуць толькі годныя зарплаты. І 16 500 — гэта толькі ў адной вобласці і адной галіне эканомікі. Агульная ж лічба адыходнікаў складае ў краіне сотні тысяч чалавек, пiша Людзі не хочуць ехаць у Расію, бо там іх таварышы дзясяткамі гінуць ад дрэннай бяспекі на аб’екце і злачынных нападаў, але не маюць выхаду: на 300-даляравыя заробкі пры сённяшнім узроўні цэнаў вельмі цяжка пражыць сем’ям, у якім ёсць дзеці. А што гаварыць пра сем’і, дзе некалькі дзяцей ці ёсць хворыя людзі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць з іх пераехалі на заробкі ў Расію.
|
|