Падзея года, што адыходзіць, – дэвальвацыя. 21.by

Падзея года, што адыходзіць, – дэвальвацыя

29.12.2011 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год 2011 шмат каму запомніцца найперш двайной дэвальвацыяй рубля: некаторыя яшчэ і сёння прызвычайваюцца да новых цэн на ўсе тавары і паслугі.

Кілбаса цяпер каштуе каля 100 тысяч рублёў за кілаграм, цана на жаночыя боты дасягнула 1,5 мільёна яшчэ ў верасні.

У верасні цана на жаночыя боты дасягнула 1-1,5 мільёна рублёў.

Як гэта было

Нацыянальны банк Беларусі 23 мая аб’явіў аб дэвальвацыі рубля (зніжэнне вартасці грашовай адзінкі, паніжэнне курса нацыянальнай валюты адносна золата ці “цвёрдых” валют іншых краін). Ад 24 мая яго афіцыйны курс рубля ў адносінах да долара склаў 4930 BYR/USD. Такім чынам, дэвальвацыя склала каля 54% (паводле дадзеных naviny.by).

Дэфіцыт замежнай валюты ў абменніках адчуўся вясной. У сакавіку-красавіку людзі, якія вельмі хацелі купіць валюту, гадзінамі дзяжурылі каля абменных пунктаў.

Улетку мы жылі са шматлікімі курсамі валют: у Нацбанку ён складаў каля 5000 рублёў за долар, у “мянялаў” – 6000-8000 рублёў, абменнікі ў суседняй Вільні прымалі наш рубель з разліку 6000-6500 рублёў за долар.

14 верасня адбыліся першыя таргі на дадатковай біржавай сесіі – курс устанавіўся на ўзроўні 8600 BYR/USD. У некаторых абменніках ён быў крыху вышэйшым. Ад 20 кастрычніка дадатковая і асноўная сесіі на біржы былі аб’яднаныя. Адзіны курс, цяпер ужо і афіцыйны, стаў 8680 рублёў за долар.

Такім чынам, дэвальвацыя на момант аб’яднання курсаў склала 189% да курса на пачатак года.

Што маем цяпер

Ад 9 лістапада ў Беларусі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.10.2011 №449 валюта прадаецца па пашпарце. Як грамадзянам Беларусі, так і грамадзянам іншых краін.

На 28 снежня курс Нацыянальнага банка складаў 8360 рублёў за долар.

У Інтэрнэце з’явіліся чуткі аб магчымай дэнамінацыі (змяненне наміналу грашовай адзінкі, што ў народзе называюць “адкідваннем нулёў”). Але старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова іх абвергла і назвала грубай правакацыяй. Яна запэўніла, што чуткі не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Інтэрнэт-рэсурсы, якія апублікавалі звесткі аб тым, што Беларусь заказала ў Літве новыя купюры, спасылаюцца на крыніцу ў банкаўскіх колах. “Хутчэй за ўсё, ніякага эксперта не было. Гэта выдумкі непрафесійных журналістаў”, – сказала Надзея Ермакова ў інтэрв’ю БелТА.

Сайт naviny.by цытуе свайго ананімнага субяседніка, што працуе ў дзяржаўных органах: “Людзі, што распускаюць чуткі аб дэнамінацыі, – нягоднікі! Банкіры, журналісты цудоўна разумеюць, што дэнамінацыя – тэхнічная мера, якая нічога не змяняе. Больш за ўсё ад такіх чутак церпяць найменш абароненыя слаі насельніцтва. Пенсіянеры, у якіх грошы “згарэлі” пры савецкай уладзе, падчас сёлетняй дэвальвацыі, цяпер усяго баяцца. Чуткі аб дэнамінацыі, якая ніяк не ўплывае на даходы насельніцтва, падштурхоўвае пенсіянераў да неадэкватных учынкаў”.

Паводле belmarket.by, naviny.by, БелТА падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год 2011 шмат каму запомніцца найперш двайной дэвальвацыяй рубля: некаторыя яшчэ і сёння прызвычайваюцца да новых цэн на ўсе тавары і паслугі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика