Сярод самых паспяховых – Мікалай Дудко, Дзмітры Харытонаў і Алег Глускін. 21.by

Сярод самых паспяховых – Мікалай Дудко, Дзмітры Харытонаў і Алег Глускін

13.02.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У спіс самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі 2011 года, які апублікаваў інтэрнэт-партал “Ежедневник”, трапіла некалькі бізнесоўцаў, так ці інакш звязаных з нашым рэгіёнам.

Мікалай Дудко, які нарадзіўся ў 1971 годзе ў Маладзечне. Скончыў фінансава-эканамічны факультэт БДЭУ, у 1999-2007 г.г. – гендырэктар ААТ “Аліварыя”. Інвестар, саўладальнік ТАА “Першая дысцылярня”. Від дзейнасці – інвестыцыі, алкаголь. Сын Тамары Дудко, імем якой названая вуліца ў Маладзечне. (98-е месца).

Мікалай Дудко, фота delo.by

Дзмітры Харытонаў. Саўладальнік СТАА “Халес”, Смаргонь. Дрэваапрацоўка. (143-е месца).

Дзмітры Харытонаў, фота dvernoedelo.ru

Алег Глускін. Старшыня назіральнага савета і першы намеснік генеральнага дырэктара СП ААТ “Івкон”, адна з асноўных вытворчасцяў якога знаходзіцца ў нашым рэгіёне – Івянцы. Кандытарскія вырабы. (189-е месца).

Алег Глускін, фота marketing.by

“Спіс, які складаецца выданнем, даволі ўмоўны, – піша “Наша ніва”. – Звестак пра памер актываў у адкрытым доступе ў Беларусі няма. Таму кожная ацэнка будзе залежаць ад піяру ці эмпірычных уражанняў. Тым не менш, рэйтынг інтэрнэт-газеты «Ежедневнік» - адзіны ў сваім родзе ў Беларусі і ўжо таму заслугоўвае ўвагі.”

Аддзел інфармацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спіс самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі 2011 года, які апублікаваў інтэрнэт-партал “Ежедневник”, трапіла некалькі бізнесоўцаў, так ці інакш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика