Смаўжы з Наваградчыны пайшлі з малатка
15.02.2012 17:04
—
Новости Экономики
|
Смаўжы з Наваградчыны пайшлі з малатка Гарадзенская фірма “Мока” перамагла ў аўкцыёне на права нарыхтоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па вынікіх аўкцыёна кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў.
Аўкцыён у Навагрудку адбыўся 14 лютага, пераможца мае права збіраць да 8,5 тон вінаградных смаўжоў, што складае 50% прамысловага запаса гэтага гатунку ў раёне. Такі ж аўкцыён адбудзецца 27 лютага ў Дзятлаўскім раёне: там можна будзе выкупіць права на нарыхтоўку малюскаў агульнай вагай да 28 тон. Такая форма кіравання зборам слімакоў выкарыстаная ўпершыню. Слімакі, прывезеныя ў Беларусь яшчэ ў XVI ст., сёння прадаюцца перадусім на знешні рынак, галоўным чынам у Францыю. Звязана гэта з тым, што ў Заходняй Еўропе няма вялікіх прыродных папуляцый – зямля празмерна акультурана, таму збор не вядзецца. Прывабліваюць заходніх пакупнікоў таксама нізкія кошты беларускага слімака. У бліжэйшым часе на Гарадзеншчыне маюць адбыцца аўкцыёны на права нарыхтоўкі іншых жывёлаў: жаб, лічынак камароў і гадзюкі звычайнай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадзенская фірма “Мока” перамагла ў аўкцыёне на права загатоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па вынікіх аўкцыёна кошт такога права... |
|