Нацбанк адмаўляцца ад нацыянальнай валюты не збіраецца
18.04.2012
—
Новости Экономики
|
Выкарыстанне расійскага рубля ў міжнародным гандлі Беларусі будзе пашырацца, але галоўным сродкам разлікаў на тэрыторыі краіны па-ранейшаму застанецца беларускі рубель. Такая пазіцыя, як лічаць у Нацбанку, дазволіць нашай краіне праводзіць незалежную эканамічную палітыку і мець уласныя інструменты для стымулявання развіцця краіны. “Першаснай задачай у цяперашні час з’яўляецца далейшае умацаванне фінансавай стабільнасці ў эканоміцы, — патлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. — Пры гэтым увядзенне ў абарачэнне замежнай валюты (расійскага рубля, долара ЗША ці еўра) не вырашыць пытанне ўмацавання макраэканамічнай стабільнасці і забеспячэння знешняй збалансаванасці”. Для гэтага, лічаць у галоўным банку краіны, трэба выпраўляць дысбаланс у знешнім гандлі і іншых сферах. З улікам інтэграцыі Беларусі і Расіі выкарыстанне нацыянальнай валюты (беларускага і расійскага рубля) у двухбаковым гандлі павінна пашырацца. Аднак пытанне аб увядзенні расійскага рубля ў якасці галоўнай валюты ў Беларусі Нацыянальным банкам у цяперашні час не абмяркоўваецца. Да гэтай тэмы можна будзе вярнуцца, лічаць у галоўным банку краіны, толькі пасля стварэння зоны свабоднага гандлю, фарміравання адзінай мытнай прасторы і дасягнення іншых поспехаў у інтэграцыі краін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкарыстанне расійскага рубля ў міжнародным гандлі Беларусі будзе пашырацца, але галоўным сродкам разлікаў на тэрыторыі краіны па-ранейшаму застанецца беларускі...
|
|