Новы дзень Мышанкі. 21.by

Новы дзень Мышанкі

19.06.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЫВАТНАЕ ўнітарнае прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” узнікла на землях былых саўгасаў “Петрыкаўскі”, “Прыпяць”, “Галубіцы” і “Мышанка”. Каб на належным узроўні аднавіць тут сельскагаспадарчую вытворчасць, патрэбны былі вялікія грошы. Спонсарам выступіў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Прадпрыемства спансіравала закуп тэхнікі, угнаенняў, жывёлы, дапамагло пабудаваць вытворчыя памяшканні. Клопаты не прапалі дарэмна: сёння 23 працэнты вытворчасці мяса ў раёне належаць менавіта “Палессе-Аграінвесту”.

Стаўку тут вырашылі зрабіць на развіццё свінагадоўлі. У вёсцы Мышанка пабудавалі комплекс для ўтрымання 6 тысяч галоў свіней. Да першай паловы зробленага далучылі другую — у Германіі закупілі племянных свінаматак і кныроў.

Комплекс абслугоўвае калектыў з 35 чалавек.

— Працаваць тут — адно задавальненне, — расказвае адна з даглядчыц. — Самі бачыце: умовы проста ідэальныя. Гэта не тыя старыя свінарнікі, дзе ўвесь дзень хадзіць даводзілася ў гумавых ботах. Цяпер наш абутак — тапачкі ды белы халат узамен ранейшага цёмна-сіняга, гледзячы на які і настрой прападаў...

Але галоўнае на гэтым сучасным, высокатэхналагічным аб’екце — канечне ж, найноўшыя тэхналогіі. Абсталяванне для ўтрымання пагалоўя — замежнае. Камп'ютары дапамагаюць угадаць малейшае жаданне жывёліны — калі яна хоча есці, піць, спаць альбо нешта яе непакоіць. Свінні ўтрымліваюцца ў свабодным выгульным рэжыме. Тып кармлення — сухі, з забеспячэннем рацыёну ўсімі мікраэлементамі. Не дзіва, што жывёліны хутка набіраюць вагу: за сем месяцаў парасё вырастае ў кабана вагой да 150 кілаграмаў.

З укараненнем найноўшых еўрапейскіх тэхналогій так званы чалавечы фактар зведзены да нуля. Тым не менш работнік застаецца работнікам: на ім уся адказнасць за выкананне неабходных тэхналагічных працэсаў. Лішняга ад яго ніхто не патрабуе, але ж і тое, што ён павінен зрабіць, — як кажуць, будзь ласкавы, забяспеч!

Матэрыяльны стымул працы пры гэтым стаіць на першым месцы. Штомесячна ўсе работнікі атрымліваюць мясныя пайкі — так запісана ў калектыўным дагаворы. Нецвярозы стан на працоўным месцы аднаго чалавека пазбаўляе прывілей увесь калектыў. Заробак работнікаў свінакомплексу — ад трох да чатырох мільёнаў рублёў. Якая вёска можна пахваліцца такімі заробкамі? Акрамя таго, гаспадарка забяспечвае работнікаў жыллём. Уладкавацца працаваць на комплекс няпроста — чарга распісана на гады ўперад. Але ж не менш адказна ўтрымацца на працы, таму калектыў тут — з працавітых і добрасумленных людзей.

Нядрэнна арганізавана і вытворчасць ялавічыны: сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складаюць 1100 грамаў. Калісьці пра такія паказчыкі толькі марылі.

— Мы ўвялі штомесячнае прэміраванне жывёлаводаў згодна з паказчыкамі працы, — тлумачыць галоўны заатэхнік Ала Крышчук. — Дабіўся 1000 грамаў сярэднясутачнай прывагі — маеш 100 тысяч рублёў да асноўнага заробку, 900 грамаў — 90 тысяч.

Найлепшыя здабыткі ў працы ў даглядчыц Таццяны Марозька, Наталлі Логвінавай, Ірыны Трухановіч, Наталлі Пынзару, Таццяны Жукавец.

Па словах Алы Крышчук, ялавічына ў вытворчасці мяса займае толькі пятую частку, таму перавагу аддаюць свініне. Летась прыбытак ад яе рэалізацыі склаў 53,7 працэнта.

Олег ШВЕДОВ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРЫВАТНАЕ ўнітарнае прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” узнікла на землях былых саўгасаў “Петрыкаўскі”, “Прыпяць”, “Галубіцы” і “Мышанка”. Каб на належным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика