Кампаніі беларускага бізнесмена Аляксандра Машэнскага з ліпеня атрымалі доступ на малочны рынак Еўрасаюза
10.07.2012
—
Новости Экономики
|
18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрапейскага саюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС чатыром беларускім кампаніям, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў Нідэрландах. "Пачынаючы з 1 ліпеня 2012 года экспартныя ліцэнзіі даюцца ААТ "Верхнядзвінскі масласыраробны завод", СП "Санта Брэмар", ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" і ААТ "Савушкаў прадукт". У 2009—2011 гадах на гэтых прадпрыемствах еўрапейскія эксперты арганізавалі некалькі сур'ёзных праверак і правялі атэстацыю на адпаведнасць кампаній нормам ЕС па бяспецы харчовых прадуктаў", — гаворыцца ў прэс-рэлізе. Аляксандр Ванковіч, БелаПАН. Фота Bymedia.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрапейскага саюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС...
|
|