Эксперты прагназуюць ўзрастанне ролі дзяржаўнага рэгулявання ў пытаннях абменнага курсу і цэнаў. 21.by

Эксперты прагназуюць ўзрастанне ролі дзяржаўнага рэгулявання ў пытаннях абменнага курсу і цэнаў

19.07.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія ўлады не гатовыя пагадзіцца на хуткую прыватызацыю прадпрыемстваў, у асаблівасці флагманаў эканомікі. Прыватызацыя буйных прадпрыемстваў — апошні рубеж абароны ў эканоміцы, які яны будуць утрымліваць да самага апошняга моманту.

Так лічаць эксперты, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы дзесятага выпуску квартальнага маніторынгу BISS-Trends. На іх думку, гэта адзінае, што дазваляе ўладам адчуваць сябе кантралюючымі сітуацыю ў эканоміцы.

Аналітыкі адзначаюць, што ўлады былі гатовыя ісці на адміністрацыйныя меры па кантролі росту коштаў, аднак істотнага ўмяшання з прычыны змены крэдытна-грашовай палітыкі не адбылося, пра што сведчыць аналіз зводнага і базавага індэксаў спажывецкіх цэн. У другім квартале бягучага года адміністрацыйныя механізмы рэгулявання цэн практычна не ўключаліся альбо не адыгрывалі істотнай ролі ў змене коштаў.

У трэцім квартале эксперты прагназуюць ўзрастанне ролі дзяржаўнага рэгулявання ў пытаннях абменнага курсу і цэнаў. Разам з тым яны лічаць, што вяртання да фіксаванага курсу і адміністрацыйна ўстанаўліваемых цэн не адбудзецца. Верагодна, у восеньскі перыяд ўлады запусцяць механізм цэнавага кантролю, паколькі ў верасні-кастрычніку адбываецца традыцыйнае сезоннае павелічэнне інфляцыі.

Да канца трэцяга квартала магчыма аднаўленне супрацоўніцтва з МВФ і разгляд фармальнай заяўкі на новы крэдыт. У сувязі з гэтым варта чакаць падпісання мемарандума з абавязацельствамі прытрымлівацца адказнай падаткова-бюджэтнай і крэдытна-грашовай палітыкі.

Прагназіруючы сітуацыю ў эканоміцы да канца года, аналітыкі адзначаюць, што палітычнае рашэнне пярэчыць прыватызацыі, наколькі гэта магчыма, будзе дамінаваць. Адбудзецца паступовы адкат да дакрызісных практык — ўзрастанню кантролю над абменным курсам і коштамі. Стаўка рэфінансавання будзе лінейна зніжацца і да канца года складзе каля 23-24%.

Эксперты таксама лічаць, што ўнутраных перадумоў для пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы мала, але знешнія рызыкі рэальныя. У выпадку пагаршэння кан'юнктуры на знешніх рынках магчыма вяртанне невялікага гандлёвага дэфіцыту. Дамагчыся значнага павелічэння сярэдняй зарплаты да канца года не атрымаецца без рэгулявання курсавой палітыкі, што створыць вялікія рызыкі для эканомікі.

На іх думку, аб'ёмы пазбягання аплаты пошлін на экспарт расійскіх нафтапрадуктаў будуць змяншацца, але сама шэрая схема захаваецца, паколькі яна прыносіць значны прыбытак і выкарыстоўваецца ў якасці шчыліны ў расійскім заканадаўстве, у тым ліку расійскімі кампаніямі.
Поўны тэкст дзесятага выпуску квартальнага маніторынгу BISS-Trends можна прачытаць на сайце BISS (http://belinstitute.eu/).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія ўлады не гатовыя пагадзіцца на хуткую прыватызацыю прадпрыемстваў, у асаблівасці флагманаў эканомікі. Прыватызацыя буйных прадпрыемстваў — апошні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика