Сёння цэны на хлеб і мяса вырастуць на 10%. 21.by

Сёння цэны на хлеб і мяса вырастуць на 10%

10.08.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі цэны на хлеб, батоны і мяса куранятаў павысяцца ў жніўні на 10%, паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі, піша "Наша ніва" са спасылкай на БелТА.

"З улікам росту закупачных цэн на збожжа ў жніўні на 10% павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на традыцыйныя віды без дадаткаў хлеба і батонаў, а таксама на мяса куранят-бройлераў", - адзначылі ў міністэрстве. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 31 ліпеня 2012 г. №68. Яно ўносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову Міністэрства эканомікі ад 26 красавіка 2012 г. № 35 аб цэнах на сацыяльна значныя тавары.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання - з 11 жніўня, афіцыйнае апублікаванне на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі -- 10 жніўня.

"Наша ніва".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі цэны на хлеб, батоны і мяса куранятаў павысяцца ў жніўні на 10%, паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі, піша "Наша ніва" са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика