Цэны ў Вільні
12.10.2012
—
Новости Экономики
|
Кава ў віленскіх кавярнях каштуе 12-19 тысяч беларускіх рублёў. Прыкладна столькі ж, колькі ў Маладзечне. На мінулым тыдні ў Беларусі павысіліся цэны наСпачатку літоўскія грошы здаюцца вельмі нязручнымі: трэба спачатку палічыць “папяровую” суму, а пасля яшчэ манеткі. Але потым становіцца зразумела, чаму манеткі “ў ходзе”. Усе аўтаматы ад іх працуюць, прычым не толькі кава-машыны, але і камеры захоўвання, дзверы прыбіральняў, камп’ютары на вакзале. На чыгуначным вакзале ў Вільні ёсць чатыры камп'ютары з інтэрнэтам. Каб ім пакарыстацца, дастаткова проста кінуць манетку ў два літы - і на паўгадзіны ён ваш. Мінімальная сума як за каву, так і за паўгадзіны карыстання інтэрнэтам – два літы (у пераводзе – 6390 тысяч рублёў). Столькі ж каштуе праезд у грамадскім транспарце. Як расказалі мясцовыя таксісты, у Вільні найдаражэй набываць рэчы ў буйной краме “Акропаліс”. Там зручна купляць тавары толькі падчас распродажу ці акцый. Калі вам трэба набыць нешта з бытавой тэхнікі, найлепш наведаць невялікую спецыялізаваную краму. Двух’ядзерны ноўтбук з дыяганаллю ў 15 цаляў у такой краме можа каштаваць 1100–1300 літ (3,5 – 4,1 мільёна рублёў), пры гэтым беларусам могуць яшчэ вярнуць такс-фры – падатак на дабавачны кошт. Такі самы камп’ютар у Маладзечне каштуе ад чатырох мільёнаў рублёў. Праезд Пры гэтым трэба ўлічваць, што мінімальная зарплата ў Літве большая ўдвая – 700 літ (2,2 мільёна рублёў), а ў Беларусі крыху больш за 1,1 мільёна рублёў. Смачна есці У адной краме стаіць аўтамат са свежым малаком па 2 літы за літр, які запаўняюць кожную раніцу. Аўтамат з малаком.
У краме можна набыць і курынае мяса на вагу. Філе абыдзецца ў 17,49 літа (55 тысяч рублёў), кумпячкі – 9,39 (30 тысяч рублёў). Прычым ляжаць яны ў вялікім падносе, пасыпаныя лёдам і маюць вельмі прэзентабельны выгляд. Мяса на вагу. Мясныя паўфабрыкаты ў крамах даволі апетытныя. Свіныя кілбаскі каштуюць 12,59 літа (40 тысяч рублёў), свініна для смажання – 11-13 літ (35-41 тысяча рублёў). Сасіскі, першы сорт – 8,8 літа (28 тысяч рублёў). Яблыкі на мясцовым “харчовым рынку” – 1 літ (3 тысячы рублёў), морква – 1,6 (5 тысяч рублёў). Кава “Якабс” распушчальная грануляваная вагой 200 грамаў – 29,99 літа (95 тысяч рублёў). Піца пасярод ночы? Калі ласка!
А таксама і папоўніць рахунак на мабільны тэлефон. Пры гэтым вы не памыліцеся нумарам, таму што ў камплекце з сім-картай даецца картка папаўнення. Прадавец проста праводзіць яе, і нумар счытвае аўтамат. Валюту “канвертавалі” паводле курса Нацыянальнага банка Беларусі на 11 кастрычніка (1 літ - 3195 беларускіх рублёў). Параўнаць цэны на некаторыя прадукты з маладзечанскімі можна ў табліцы знізу. Іншыя артыкулы з Вільні чытайце ў наступных нумарах “РГ”. Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў Беларусі павысіліся цэны на паліва, праезд у грамадскім транспарце і закупачныя на мяса. А якія цэны ў Вільні?
|
|