За студзень заработная плата жыхароў Міншчыны панізілася амаль на 5%
01.03.2013
—
Новости Экономики
|
Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту цэн на тавары і паслугі, за месяц знізілася на 5%. Сёлета ў студзені намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата на Міншчыне дайшла да 4 мільёнаў 307 тысяч рублёў. Але за год яна павялічылася на 37,2%. Студзеньскія сярэднямесячныя заробкі ў розных сферах дзейнасці (ад самых меншых да самых большых): 2 мільёны 980 тысяч рублёў – ва ўстановах адукацыі; 3 мільёны 128 тысяч рублёў – у арганізацыях грамадскага харчавання; 3 мільёны 179 тысяч рублёў – у арганізацыях бюджэтнай сферы; 3 мільёны 369 тысяч рублёў – у арганізацыях аховы здароўя; 3 мільёны 372 тысячы рублёў – у арганізацыях сельскай гаспадаркі; 4 мільёны 664 тысячы рублёў – у арганізацыях транспарту; 5 мільёнаў 287 тысяч рублёў – на прамысловых прадпрыемствах; 5 мільёнаў 431 тысяча рублёў – апрацоўчая прамысловасць; 5 мільёнаў 479 тысяч рублёў – горназдабыўная прамысловасць; 5 мільёнаў 502 тысячы рублёў – у будаўнічых арганізацыях; 6 мільёнаў 721 тысяча рублёў – металургічная вытворчасць; 8 мільёнаў 576 тысяч рублёў – хімічная вытворчасць. Паводле Фота s1.n1.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту цэн на тавары і паслугі, за месяц знізілася на 5%.
|
|