Зэканомілі...
23.07.2013
—
Новости Экономики
|
Каля 600 адзінак запасных частак для матацыклаў, мапедаў і велатэхнікі, маторнага масла для бензапіл, аснашчэння лодак з ПВХ-матэрыялаў, а таксама ўласнага мікрааўтобуса «рэно» пазбавіўся наш суграмадзянін, вяртаючыся з Украіны. У пункце мытнага афармлення «Новая Гута» Гомельскай мытні вадзіцель заявіў службоўцам, што ў яго аўтамабілі няма тавараў, якія неабходна дэклараваць. Тым не менш пры мытным даглядзе, праведзеным мытнікамі сумесна з супрацоўнікамі аддзялення пагранічнага кантролю, было засведчана, што сем пасажыраў мікрааўтобуса набылі ў суседняй дзяржаве чатыры лодкі з ПВХ і іншыя прадметы доўгачасовага карыстання. Да ўсяго пад абшыўкай салона пры яго дэмантажы была выяўлена вялікая колькасць тавараў, схаваных ад дагляду. Згодна з адміністратыўным заканадаўствам аўтамабіль і тавары, якія перамяшчаліся з парушэннем яго патрабаванняў, коштам каля 159 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Іх канчатковы лёс вырашыць суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мытня пазбавіла беларуса 600 «левых» запчастак і мікрааўтобуса
|
|