Ад 1 кастрычніка павялічыцца базавая велічыня
27.09.2013
—
Новости Экономики
|
![]() Базавая велічыня ў Беларусі вырасце на 30 тысяч і з 1 кастрычніка складзе 130 тысяч беларускіх рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 842 ад 26 верасня 2013 года. Папярэдні раз базавая велічыня была павялічана 1 красавіка 2012 года. Тады яна вырасла з 35 да 100 тысяч беларускіх рублёў. Базавая велічыня - гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных выгод. Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, прымяняецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін. Паводле сайта БЕЛТА www.belta.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Базавая велічыня ў Беларусі вырасце на 30 тысяч і з 1 кастрычніка складзе 130 тысяч беларускіх рублёў.
|
|