Начаваць толькі на сене
24.10.2013
—
Новости Экономики
|
ПАЧАЛОСЯ ўсё з канала АНТ, дзе распрацавалі праект «Добро пожаловать в Беларусь». Згодна з ім да нас былі запрошаны шэсць сем'яў з розных краін. У тым ліку французы, кітайцы, канадцы. Іншаземцам прапанавалі як мага бліжай пазнаёміцца з Беларуссю. Хтосьці захацеў вывучыць горад, хтосьці музеі. А вось прадстаўнікі Паднябеснай выказалі жаданне пагасцяваць у аграсядзібе і пераначаваць абавязкова на сене.
Уладзімір Бачыла — мінчанін, радыётэхнік па спецыяльнасці. Агратурызмам пачаў займацца выпадкова. Запрасіла аднойчы пляменніца пагасцяваць у Богіна. Спадабаліся мясціны: ля самай вёскі лес, возера. Набыў даволі нехлямяжую хаціну тут і з часам перабудаваў яе ў … чатырохпавярховы церам, у якім ёсць і гасціная, і камін, і кухня, і іншыя бытавыя ўмовы, уключаючы душавую кабіну і лазню. Ну і , вядома, пакоі — на любы густ. У тым ліку на самым версе — з сеннікамі.
— Даводзіцца вывучаць. А куды дзенешся? — хутчэй усур’ёз, чым з жартам, кажа ён. — Выручае дачка Дзіяна, якая добра валодае французскай і нямецкай мовамі. Усяго ж на Браслаўшчыне ажно 183 аграсядзібы. Гэта намнога больш, чым у якім-небудзь другім раёне краіны. Як паведаміў дырэктар раённага фізкультурнага спартыўнага клуба «Дрывяціч» Віталь Вінэль, галоўная задача цяпер — каб колькасць перарасла ў якасць. Крокі, і не надта малыя, для гэтага зроблены. І ў першую чаргу, кожная аграсядзіба набывае сваю індывідуальнасць. Так, у «Арэхаве» займаюцца народнымі вырабамі з ільну. На хутары «Ёдишки» — разводзяць авечак і коз. Аграсядзіба «На опушке» прываджвае сваёй спартыўнай накіраванасцю: тут можна ўзяць веласіпед, пакатацца зімою на лыжах. Ну а «У Барысавіча» — пафліртаваць і пакрасавацца ў нацыянальных беларускіх касцюмах! Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАЧАЛОСЯ ўсё з канала АНТ, дзе распрацавалі праект «Добро пожаловать в Беларусь». Згодна з ім да нас былі запрошаны шэсць сем'яў з розных краін. У тым ліку французы,... |
|