Ад 1 лістапада даражэюць цыгарэты. 21.by

Ад 1 лістапада даражэюць цыгарэты

26.10.2013 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт з фільтрам павялічацца на 1—30 %.

Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Цыгарэты, што вырабляюцца ў Беларусі (ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ТАА «Тытунь- інвест»), падаражэюць на 1—7 %. Падаражэнне закране такія вядомыя маркі цыгарэт, як Alliance, Pall Mall, Lucky Strike, Kent, Vogue, Winston, Monte Carlo, Glamour, West, Camel, Viceroy, Capri, Карона, Форт.

Максімальныя рознічныя цэны на імпартаваныя ў Беларусь цыгарэты вырастуць на 4—30%.

У прыватнасці, падаражэюць цыгарэты марак Sobranie, Camel, R1, Davidoff.

Акрамя таго, на лістапад ўсталяваныя цэны на цыгарэты, якія раней у Беларусі не прадаваліся. У прыватнасці, устаноўленая цана цыгарэт Camel Filters Limited Edition, Camel Blue Limited Edition — на ўзроўні Br23 тыс., LD Club Extra Lounge — Br10,5 тыс.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі ў пачатку кастрычніка — на 3,7—4,8 %.

"Наша ніва" паводле БЕЛТА.

Фота domkrat.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт з фільтрам павялічацца на 1—30 %.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика