Нядзеля рубель зберажэ
07.12.2013
—
Новости Экономики
|
15 снежня ў мінскіх універмагах пройдзе адзіны дзень скідак. У час акцыі ўсе неспажывецкія тавары ў ГУМе, ЦУМе, універмагу «Беларусь», ГД «На Нямізе» і «Кірмашы» будуць каштаваць на 15 працэнтаў танней. — У першы сталічны адзіны дзень скідак, які праходзіў у лістападзе, выручка магазінаў-удзельнікаў павялічылася ў тры разы, — расказвае Тамара Ціханава, начальнік аддзела арганізацыі гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. — Зараз мы плануем атрымаць яшчэ больш. Дарэчы, у дзень акцыі ЦУМ пачне працаваць на гадзіну раней — замест звыклых нядзельных 10.00 адкрыецца ў 9.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 снежня ў мінскіх універмагах пройдзе адзіны дзень скідак |
|