Непасільны надзел
11.02.2014
—
Новости Экономики
|
У ГЭТЫМ годзе ў краіне павінна закончыцца мадэрнізацыя на шасці льнозаводах. Кармянскі і Карэліцкі плануюць выдаць прадукцыю з імпартных ліній у першым квартале і напачатку другога, а Ляхавіцкі, Слуцкі, Арэхаўскі і Пастаўскі — у верасні.
Генеральны падрадчык будоўлі — трэст № 16 горада Наваполацка. Прараб Вадзім Бохан правёў экскурсію па аб’екце: — Мы закрылі корпус, заканчваем работы на даху, закладваем фундаменты пад абсталяванне, мантаж якога намечаны на пачатак сакавіка. З графіка не выбіваемся, хаця даводзіцца прыхопліваць і выхадныя. Акрамя навапалачан, на будоўлі задзейнічаны будаў- нічыя сілы і суседніх раёнаў: ДКУАБП «Расвет Пастаўскі», Глыбоцкая БПМ-26, Ціраспальская ПМК і іншыя. Побач са старым у Паставах узводзіцца абсалютна новы завод. Акрамя цэха, дзе будзе зманціравана бельгійская лінія, з’явяцца новыя кацельня, вагавая, лабараторыя, будзе праведзена рэканструкцыя гаражоў, рамонтнай майстэрні і склада. Пётр Скурко не сумняваецца: да новага ўраджаю завод будзе гатовы. Трывога кіраўніка прадпрыемства ў іншым: як забяспечыць мадэрнізаваную вытворчасць сыравінай? Для работы раней нарыхтоўвалі ў сярэднім пяць тысяч тон ільнотрасты. Цяпер жа патрабуецца 10—12 тысяч тон, або ўдвая больш. Завод сваімі сіламі вырошчваў 1050 гектараў даўгунцу і яшчэ закупляў у Шаркаўшчынскім і Докшыцкім раёнах. У гэтым годзе абласное аб’яднанне «Ві- цебсклён» запланавала яму павялічыць уласную плошчу даўгунцу да 1200 гектараў. Хаця і гэтая лічба не апошняя, ёсць намер давесці яе да двух тысяч гектараў. — Такая нагрузка для прадпрыемства непасільная, — сцвярджае кіраўнік завода.— Пасеяць мы яшчэ пасеем, а вось дагледзець па тэхналогіі, убраць — не. Да таго ж у нас адчуваецца недахоп кадраў механізатараў. Ён бачыць частковае выйсце ў тым, каб уключыць у сыравінную зону Пастаўскага льназавода суседні, Мядзель- скі, раён Мінскай вобласці. Тым больш што раней тут пастаўчане рэгулярна закуплялі льнотрасту. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ГЭТЫМ годзе ў краіне павінна закончыцца мадэрнізацыя на шасці льнозаводах. Кармянскі і Карэліцкі плануюць выдаць прадукцыю з імпартных ліній у першым квартале і... |
|