Базавая велічыня вырасце ад 1 красавіка да 150 тыс. рублёў. 21.by

Базавая велічыня вырасце ад 1 красавіка да 150 тыс. рублёў

26.03.2014 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 красавіка складзе 150 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №255 ад 25 сакавіка 2014, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Цяпер базавая велічыня складае 130 тыс рублёў.

Базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных выгодаў. Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, ужываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Таксама паведамляецца, што тарыфная стаўка першага разраду павысіцца з 1 красавіка і з 1 мая.

Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўняныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду з 1 красавіка ўстаноўлена ў памеры Br262 тыс., з 1 мая — у памеры Br275 тыс.

"Наша ніва".

Што можна было набыць за базавую і МЗП у 1997?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Базавая велічыня ў Беларусі з 1 красавіка складзе 150 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №255 ад 25 сакавіка 2014, паведамілі БелТА ў прэс-службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика