"У БРСМ папрасілі здаць членскі білет, а я яго тады ўжо спаліў". Зачем молодежь идет в БНФ
13.01.2017 10:24
—
Новости Экономики
|
Мы встретились с шестью молодыми людьми в офисе партии БНФ. Трое из них — руководство «Моладзі БНФ» — давали первую в своей жизни пресс-конференцию. Они волновались, говорили тихо, иногда в их робкой белорусской речи проскакивали русские слова. Но они старались. А рядом сидел лидер партии Алексей Янукевич и гордился: за последние полтора года молодежное крыло БНФ удалось возродить из руин.
«Моладзь БНФ» сегодня, по их собственным словам, это 600 активистов из 20 городов. Планируют удвоить ряды за 2017 год. Они собирают подписи в поддержку белорусских национальных ценностей и исторических деятелей, пытаются популяризовать белорусский язык, проводят вместе время, играя в настольные игры, и планируют выставить 50 кандидатов на местные выборы в начале 2018 года. Их лидеру Юрию Лукашевичу всего 18 лет. Он учится на истфаке БГУ, а до этого закончил Минский колледж предпринимательства. — У каледжы я быў вельмі актыўным сябрам БРСМ. Там у пачатку 2015 года мяне павінны былі абраць сакратаром, але я вырашыў, што за гэтую мяжу ўжо нельга пераходзіць. Як такіх выбараў там няма, там прызначаюць. — А чаму ўступілі? — Я ўступіў, бо хацелася дапамагаць. Удзельнічаў у розных акцыях, дапамагаў ветэранам, але не ўдзельнічаў у палітычных акцыях. А стаў бы сакратаром — прыйшлося. Я выйшаў з БРСМ адразу, пасля чаго пачаліся вельмі кепскія адносіны ў каледжы. Потым пайшоў на Дзень Волі ў сакавіку 2015-га. Потым стварыў сваю грамадскую дабрачынную арганізацыю, мы дапамагалі дзіцячым дамам. Летам пазнаёмілся з Таццянай Караткевіч, працаваў у яе штабе актывістам на выбарах. Пасля вырашыў па пэўных прычынах сысці, прыйшоў у партыю БНФ. Гэта адзіная партыя, у якой ёсць нармальная нацыянальная ідэя і зразумелыя каштоўнасці. К разговору подключается Никита Краснокутский, ему 20 и он учится на микроэлектронике в политехническом колледже. — Калі навучаўся ў 10 класе, па сваіх думках бліжэй быў да камунізму. У 11-м я пачаў добра вывучаць гісторыю не толькі ў школе. Зразумеў, што ў нас камунізм не прывёў ні да чаго добрага, а толькі да рэпрэсіяў. Я пачаў задавацца пытаннем — чаму да нас прыходзяць бальшавікі ці нехта яшчэ кажа як нам жыць? Чаму мы не можам самі вырашаць гэта? Я люблю пытацца сяброў, што яны будуць рабіць, калі Трэцяя сусветная вайна. Шмат кажуць, што сыйдуць, шмат — што будуць ваяваць за Расію. А чаму не за сваю краіну, не за Беларусь? Гэта ўплыў прапаганды, русіфікацыі, савецкай акупацыі. Пачаў шукаць суполкі і партыі, якія займаюцца нацыянальным адраджэннем. Адна дзяўчынка прапанавала мне прыйсці на Дзень Волі ў 2016 годзе. Гэта быў і мой першы дзень у Моладзі БНФ — двайная святочная дата. Калі прыйшоў, зразумеў, што тут тыя людзі, з якімі я жадаю быць. Яны любяць тое, што і я — сваю радзіму. Дмитрий Макрицкий отличается от наших остальных собеседников. Ему 22, он зарабатывает на жизнь с 14-ти. Дима успел перепробовать десяток работ — от рабочего, курьера и промоутера, до водителя UBER, менеджера по продажам и администратора в обувном магазине. Ему сложнее всех говорить на мове, иногда Дима переходит на русский. Но потом снова возвращается к белорусскому. Молодой активист учится на машиностроительном факультете Белорусско-российского университета (Могилев). — Я прыйшоў у арганізацыю праз свайго сябра. Моладзь БНФ не пакідае ўсё на адным месцы і спрабуе нешта змяніць. Таксама як і Юра, раней быў у БРСМ, але асабліва там не ўдзельнічаў. Я скажу проста: я тут, бо хачу падвысіць узровень жыцця ў краіне. Наталья Бакун учится в БГУ, в экологическом институте им. Сахарова, ей 20 лет. — Я заўсёды добра вучылася і цікавілася тым, што адбываецца ў маёй краіне. Я глядзеля дзіцячымі вачама і зразумела, што мы самі павінны штосьці змяніць. У маім асяродзі не было людзей, у якіх гарэлі б вочы, якія хацелі б рухацца ў нейкі бок. Але тут я знайшла такіх людзей. Самой молодой из наших собеседниц стала Анастасия Гарбуз. Ей 17 лет и она учится в БГУИР. — Я заўсёды вывучала беларускую мову, ведала пра культуру, можа, крыху больш чым астатнія, была алімпіядніцай. Мяне «завербавалі» яшчэ ў пачатковай школе (смеется). Потым я пазнаемілася з кампаніяй людзей на акадэмічнай дачы. Мой дзядуля працаваў у Акадэміі навук, і яны будавалі дачы для сваіх супрацоўнікаў. Там зусім не такія людзі, да якіх я прызвычаілася тут. І там я зразумела, што ёсць цікавые беларускія песні, літаратура. У школе мне не было гэта цікава, а там я загарэлася. Сюды я прыйшла ў вечар настолак. Мне пашанцавала сустрэць людзей, якія паказалі, наколькі цікава можна жыць у Беларусі. І я захацела дапамагчы іншым людзям гэта ўбачыць, бо меня расчароўвае, калі абыякава ставяцца да ўсяго беларускага. Аднойчы нам з сяброўкай падарылі стужкі, я прычапіла сабе на сумку, і людзі мне гаварылі: «Насця, што гэта, здымі». А мне падабалася! Я хацела б, каб змяніліся адносіны да нашай дзяржаўнасці, каб у маей краіне гаварылі на нашай гістарычнай мове. Мне падаецца правільным патрыятызм, нават нацыяналізм здаровы. Екатерина Шуст — «ветеран» молодежного крыла БНФ, ей 30 лет, она пришла в политику после Площади-2016. В прошлом году даже пробовала идти на выборы в парламент. — Я была студэнткай другога курса. Для мяне Плошча была нечым незвычайным, я быццам бы прачнулася ў краіне, якой раней не бачыла. За гэты час я не расчаравалася ў сваёй дзейнасці. У краіне шмат палітычных, культурных і сацыяльных праблем, і трэба змагацца, каб яны рана ці позна былі вырашаны. У любой краіне павінны быць некалькі палітычных сілаў, а не адна, як у нас — прэзідэнт. — Як паставіліся на вучобе і ў сям'і да вашай актыўнасці? Юра: Маці я сам зацягнуў сюды (смеется). Яна с сябрамі ўдзельнічала ў назіранні за выбарамі ў Барысаве. На гістфаку такім, як я, цяжка выдзяляцца, бо там усе такіх поглядаў — і вучні, і настаўнікі. Гэта ў каледжы я выдзяляўся. Але сябры падтрымлівалі. Там спачатку ніхто не змагаўся за свае мелкія правы, а калі пабачылі, што я пачынаю «ўзнікаць», дайшло да таго, што на трэцім курсе усе 30 чалавек уставалі і пачыналі качаць свае правы. І тады настаўнікі саступалі. Ну, а так ёсць толькі ціск з ідэалагічнага адзела, просяць падпісваць паперкі, што я азнаемлены с крымінальным і адміністрацыйным кодэксам. У БРСМ са мной больш не размаўлялі, ніякіх паблажак больш не было. Але і моцнага ціску не было. Бабуля з ідэалагічнага адзела с гадзіннікам «МВД Беларусь» усе запісвала. Але мяне нават гэта смяшыла. Никита: Калі я прыйшоў у Моладзь БНФ, я быў на практыцы на заводзе «Інтэграл». Ніякіх асаблівых пытанняў там ці ў каледжы не было. Калі якая-небудзь акцыя, прыбягае ідэолаг, патрабуе ад куратара звесткі, хто дзе быў. Калі я працаваў на заводзе, я насіў з сабой шмат газет палітычнага толку. Ніякай цікавасці, пытанняў рабочыя не задавалі. Адразу канечне выключілі з БРСМ. Калі аднойчы прыйшла стараста за зборам на БРСМ, маёй фаміліі там ужо не было. А я рады быў - менш грошай плаціць… Юра: А я адзіны ў каледжы, хто сам выйшаў. Прасілі тысячу заяваў напісаць, здаць членскі білет. А я яго тады ужо спаліў. Прыйшлося пісаць заяву, што згубіў білет. Никита: Маці у мяне ставіцца да гэтага вельмі добра, бо сама марыць каб ён сышоў. Бацька не вельмі любіць палітыку, таму больш з недаверам ставіцца. Я ў сваім пакоі павесіў вялікі бел-чырвона-белы сцяг над ягоным працоўным сталом. Ен ніводнага пытання не задаў. У групе ў каледжы таксама становішча памяркоўнае. Розныя людзі есць. Хлопец з Магілеву — там адразу бачна, кажа: Лукашэнка — наш прэзідэнт, трэба за яго тапіць. Хлопец са Смаргоні наадварот кажа, што за яго ніхто не галасуе. Бачыў ціск на выбарах, калі ў інтэрнаце заганялі на датэрміновае галасаванне. Я там спрабаваў нешта казаць, а мне: «Ну что ты, ты понимаешь, что нас выгонят. Лучше мы спокойно отучимся, отработаем». Наташа: А я шмат каго пераканала, вось — матулю. У яе спачатку было адмоўнае стаўленне, яна баялася за мяне, адгаворвала. Але праблем як такіх і не было. Заўсёды ідэолагі сочаць за сацыяльнымі сеткамі, фотаздымкамі, яны ведаюць, што ты робіш. Я добра вучуся, таму ўсе было добра. Але аднойчы мне сказалі такія словы: «Калі нам зверху скажуць прыняць меры, ты ж разумееш, што мы не паглядзім, што ты добрая вучаніца?» Дима: У мяне ніякіх праблем. Маці я не палічыў патрэбным гэта расказваць. Я дарослы чалавек, мне 22 гады, яна ў мае справы не лезе. А бацька ведае, ен гэта падтрымлівае. Сябры — толькі за. Ва ўніверсітэце не ведаюць. Калі пасля інтэрвью даведаюцца, нічога не будзе. Настя: Па-першае, я тут трэці раз. Большасць сяброў ведае, але пакуль людзям ці паралельна, ці таксама кажуць, што хацелі б паўдзельнічаць. Асабліва з дачы (смеется). Мая матуля ведае, але не звярнула ўвагі. А тата сення вельмі хваляваўся, што за прэс-канферэнцыя, пра што мы тут будзем расказваць. І мне нават стала страшна сюды ісці. Катя: Калі я далучылася, я вучылася на філфаку БДУ — гэта быў вельмі прагрэсіўны факультэт. Там шмат не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў хадзілі на Плошчу. Таму асяродзе паставілася без негатыву. Але пачаліся праблемы з «органамі» (смеется). І да мяне прыходзілі супрацоўнікі КДБ некалькі разоў, і, нажаль, нават і да бацькоў дабраліся, выклікалі іх з іншага гораду ў дэканат, выходзілі на іх праз працу. Таму бацькі некалькі гадоў ставіліся негатыўна да маёй дзейнасці, прасілі спыніць. Але я ад самага пачатку разумела, што калі дзяржава цісне на чалавека праз сваякоў, гэта праблема дзяржавы. Гэтак я і казала бацькам. Такога ціску не павінна быць у цывілізаванай краіне. — А астатнія маральна падрыхтаваныя да такога ціска, які перажыла Кацярына? Дима: Да Юра: Так. Никита: Я нават чакаю гэтага (смеется). Падчас кампаніі супраць ціску на студэнтаў я дакладна вывучыў нашыя правы. Калі яны прыйдуць ціснуць, я пакажу ім, што і як яны могуць і не могуць зрабіць. — Дзяўчаты, а вы? Наташа: Я падрыхтаваная, у мяне нават ёсць лістоўка, што я ім адкажу. Мне здаецца зараз ціснуць праз бацькоў - гэта будзе проста смешна. Настя: Я вельмі спадзяюся, што не будуць ціснуць. Калі на мяне — гэта яшчэ нармальна. На бацькоў - нават не ўяўляю, гэта жахліва. Гэта выбар аднаго чалавека, і ен не павінен рабіць іншым дрэнна. — Вы ўпэўненыя, што праз год тут будзеце? Наташа: Канешне, у нас жа выбары мясцовыя, а ў 2018-м — сто гадоў БНР. Юра: Бывае, што расчароўваешся, не бачыш вынікаў працы. Ці не можаш цалкам рэалізавацца, глядзіш на паплечнікаў у партыі, якія ў нармальнай краіне ўжо б міністрамі былі. Але пасля таго, як паезжу па гарадах, сустрэнусь з актывістамі, бачу, што яны вераць у мяне, у тое, што я раблю, у арганізацію. Нельга проста ўзяць і кінуць. Катя: Бываюць моманты, калі апускаюцца рукі, нешта не атрымліваецца. Але я заўседы ўзгадваю пра дзеячоў нашай гісторыі, якія змагаліся ў часы нашмат страшнейшыя. У СССР змаганне магло пазбавіць жыцця, вельмі хутка. А у нас часы ўсе ж такі не настолькі жорсткія. Таму трэба не здавацца. — А пра што кожны з вас асабіста марыць? Дима: Поставленные цели свои достичь. А какие — пока не хочу говорить. Когда я до них дойду, обязательно расскажу. Но это очень связано с политикой. Юра: Хачу прачнуцца ў адзін дзень і пабачыць вольную, свабодную і сапраўды незалежную Беларусь. Каб там не было навіной, што ты начапіў нейкую стужку. Никита: Я хачу пабачыць, як на Доме ўрада вісіць наш сапраўдны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Катя: А ў мяне напэўна — кругасветнае падарожжа, пабачыць вельмі шмат краін. У мяне ёсць, натуральна, і патрыятычныя жаданні пра вольную краіну, але гэта, хутчэй, мэты і задачы. Настя: Я хачу каб людзі проста адэкватна ставіліся да нашай краіны. Калі зменяцца адносіны людзей, хутка і сітуацыя павінна змяніцца. Наташа: А я проста мару, каб уранку ў мятро ўсе ўсміхаліся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В рамках нового проекта TUT.BY мы пообщаемся с молодыми активистами из разных партий и организаций, чтобы понять, зачем они идут в политику. Но начнем с одной из самых...
|
|