Мікалая Чарнавуса аштрафавалі за "лжывае паведамленьне" пра п'янку ў райвыканкаме
28.04.2017 21:12
—
Новости Экономики
|
Баранавіцкі актывіст партыі БНФ Мікалай Чарнавус-старэйшы пакараны 10 базавымі велічынямі (230 рублёў) штрафу. Суддзя Аксана Літвінчык прызнала Чарнавуса вінаватым у «заведама лжывым паведамленні». Гэтым «ілжывым паведамленнем» суд прызнаў тэлефанаванне Мікалая Чарнавуса ў міліцыю з заявай, што чыноўнікі райвыканкаму нібыта «ўжываюць спіртныя напоі і весяляцца на працоўным месцы ў працоўны час». Як распавядаў Свабодзе Мікалай Чарнавус, аднойчы, калі ён зайшоў у райвыканкам па справе, патрэбныя кабінеты былі зачыненыя, і толькі ў адным «адбывалася нейкае святкаванне — смех, звон келіхаў». Тады Чарнавус выклікаў міліцыю, каб тая разабралася, ці не ўжываюць чыноўнікі алкаголю ў працоўны час на працоўным месцы. Мэдагляд алкаголю ў іх крыві не знайшоў. У выніку прадстаўнікі райвыканкаму падалі скаргу ў суд на Чарнавуса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судзьдзя Аксана Літвінчык прызнала Чарнавуса вінаватым у "заведама лжывым паведамленьні".
|
|