З арганізатараў акцыі да 100-годдзя БНР у Віцебску міліцыя патрабуе амаль 600 рублёў
20.03.2018 12:17
—
Новости Экономики
|
Канстанцін Смолікаў, адзін з заяўнікаў святочнай імпрэзы да 100-годдзя БНР у Віцебску, атрымаў адказ з УУС аблвыканкама на просьбу заключыць дамову наконт аховы правапарадку. Міліцыянты выставілі рахунак: 30 удзельнікаў мітынгу будуць ахоўваць 15 міліцыянераў, арганізатарам гэта будзе каштаваць 865 рублёў. — У заяўцы мы ўказвалі, што колькасць удзельнікаў мітынгу — 30 чалавек. Навошта ж там 15 чалавек аховы? Ды яшчэ плаціць за гэта 865 рублёў? Я пачаў абурацца, і міліцыянты сказалі, што пойдуць насустрач. Дамову пагадзіліся перазаключыць на такіх умовах: праваахоўнікаў будзе 10, і яны будуць працаваць тры гадзіны. Усё гэта абыдзецца нам у 582 рублі. Грошы для нас непад’ёмныя, — кажа Канстанцін Смолікаў. Смолікаў не разумее сэнсу трохгадзіннай працы міліцыі на мітынгу, заяўленым працягласцю адну гадзіну. Між тым без папярэдне заключанай дамовы на ахову правапарадку ўлады не дазволяць мерапрыемства. У Віцебску 10 гадоў не было ніводнай вулічнай акцыі з ініцыятывы грамадзян, якую дазволілі б мясцовыя ўлады. — Дадзены выпадак беспрэцэдэнтны: ні медыкі, ні міліцыянты яшчэ ні разу не пагадзіліся заключыць дамову з актывістамі. Пагаджаліся толькі службы ЖКГ. Напярэдадні 100-годдзя БНР сітуацыя крыху змянілася: медыкі пагадзіліся наладзіць дзяжурства, якое будзе каштаваць каля 70 рублёў. Але выдаткі на міліцэйскія паслугі з гэтым не параўнаць, — каментуе Смолікаў. Віцебскія актывісты хацелі зладзіць мітынг да ўгодкаў БНР у парку Чыгуначнікаў - адным з трох ускраінных паркаў, вызначаных уладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў. Адказу ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна дагэтуль няма, і Смолікаў збіраецца туды на асабісты прыём, каб патлумачыць сітуацыю з надта высокімі коштамі за міліцэйскія паслугі. Ніякіх афіцыйных імпрэз да 100-годдзя БНР у Віцебску не будзе. Пры гэтым у Мінску ўпершыню за многія гады святкаванне Дня Волі пройдзе фактычна на дзяржаўным узроўні. Акрамя вялікага канцэрту і мітынгу каля Тэатра оперы і балету, у сталіцы Улады Гродна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з арганізатараў не разумее сэнсу трохгадзіннай працы міліцыі на мітынгу, заяўленым працягласцю адну гадзіну.
|
|