Аграрыі самага паўночнага раёна завяршаюць уборку і вядуць сяўбу азімых
24.08.2018
—
Новости Экономики
|
>
Нягледзячы на тое, што для многіх сельгаспрадпрыемстваў жніво ўжо закончана, раслабляцца яшчэ рана. У КУВСГП “Каханавічы” на парадку дня – сяўба. Сёлета каханаўцы ўзнялі планку – нацэліліся як мінімум на паўтары тысячы гектараў азімых зерневых. А калі ўдасца, то пасеюць і ўсе дзве тысячы! Аднак забягаць наперад аграрыі не любяць. Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Казлоў, свайго насення хопіць і на дзве тысячы гектараў. Тым больш, што 80% яго збераглі з мінулага года. Упершыню апрабіруюць пшаніцу гатунку “Ода”, якую пакуль ніхто ў раёне не сеяў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Нягледзячы на тое, што для многіх сельгаспрадпрыемстваў жніво ўжо закончана, раслабляцца яшчэ рана. У КУВСГП “Каханавічы” на парадку дня – сяўба. (Злева направа)...
|
|