Як сэканоміць на камуналцы, адпачываючы
10.05.2019
—
Новости Экономики
|
Нямногія ведаюць пра магчымасць сэканоміць на камунальных паслугах тады, калі дома не пражываеш: напрыклад, паехаў у
Што трэба зрабіць, каб атрымаць зніжку, за якія паслугі можна не плаціць, калі ў кватэры ніхто не пражывае, расказала намеснік начальніка разлікова-інфармацыйнага цэнтра Наталля Яцкевіч. Калі людзі адсутнічаюць па месцы жыхарстава больш за дзесяць сутак і могуць пацвердзіць гэта дакументамі, то па іх заяве можна зрабіць пераразлік за вываз цвёрдых бытавых адходаў. Калі пры гэтым у памяшканні адсутнічаюць лічыльнікі (часта такое сустракаецца ў інтэрнатах), то можна не плаціць таксама за водазабеспячэнне, водаадвядзенне, падагрэў вады. Дакументы і заяву трэба прынесці ў разлікова-інфармацыйны цэнтр не пазней, чым праз сем дзён пасля прыезду. Што можа пацвердзіць вашу адсутнасць дома? Гэта імянныя праязныя білеты, пуцёўка ў санаторый і даведка з бальніцы. Таксама падставай для пераразліку могуць стаць камандзіроўка, выезд на вучобу ці знаходжанне ў месцах пазбаўлення волі. Віялета ВОЙТКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямногія ведаюць пра магчымасць сэканоміць на камунальных паслугах тады, калі дома не пражываеш: напрыклад, паехаў у адпачынак ці на лячэнне.
|
|