78-гадовага мовазнаўцу, экс-пасла Беларусі ў Германіі, будуць судзіць за акцыю супраць інтэграцыі
17.12.2019 11:44
—
Новости Экономики
|
Міліцыя працягвае караць удзельнікаў дэманстрацый супраць інтэграцыі з Расіяй, якія прайшлі ў Мінску 7 і 8 снежня. Дзве позвы з міліцыі атрымаў і выбітны беларускі мовазнавец, першы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пятро Садоўскі. На сходзе людзей за незалежнасць Садоўскі праспяваў песню на верш Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі». Акрамя таго, ён прапанаваў прыцягнуць прэзідэнта да судовай адказнасці за распальванне варожасці паміж грамадзянамі па моўнай прыкмеце (публічная знявага беларускай мовы праз фанетычнае перадражванне, скрыўлены твар, агідную інтанацыю і г. д.) ды знявагу праз гэта і мову сваёй роднай маці (гэта аспект парушэння сталых беларускіх сямейных каштоўнасцяў роднасці і павагі). Садоўскага вінавацяць ва ўдзеле ў недазволеным мітынгу, расказаў ён «Нашай Ніве». Выклік ў міліцыю атрымалі 15 чалавек, сярод каторых Вольга Кавалькова, Леанід Кулакоў, Вольга Лагацкая, Вольга Быкоўская, Зміцер Казлоў (блогер Шэры Кот) з Барані (Аршанскі раён), Андрэй Кудзік з Вілейкі, а таксама праваслаўны святар айцец Вікенці (Кавалькоў), паведамляюць праваабаронцы з цэнтра «Вясна». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выклік ў міліцыю за акцыі 7 і 8 снежня ўжо атрымалі 15 чалавек.
|
|