Кожны пяты пацыент палiклiнiк мае праблемы з псiхiчным здароўем
06.10.2009
—
Новости Здоровья
|
Псiхiчнае здароўе павiнна заняць у сiстэме прыярытэтаў беларускай сiстэмы аховы здароўя тое ж месца, якое яно займае ў эканамiчна развiтых краiнах свету. Такую думку выказаў на сустрэчы з журналiстамi з нагоды Дня псiхiчнага здароўя загадчык кафедры псiхiятрыi i наркалогii БелМАПА Раман Еўсягнееў. Калi абапiрацца на афiцыйную статыстыку, то цяпер ад тых цi iншых псiхiчных расстройстваў церпяць каля паўмiльёна беларусаў: гэта i дэпрэсiя, i шызафрэнiя, i неўратычныя расстройствы, выклiканыя рэакцыяй на стрэс цi псiхатраўму, расстройствы асобы, розныя формы залежнасцi (алкагольная, наркатычная) i г. д. Але насамрэч гэту лiчбу можна смела памножыць на два. На думку Рамана Еўсягнеева, красамоўным доказам таго, што попыт на псiхiятрычную, псiхалагiчную i псiхатэрапеўтычную дапамогу не задавальняецца ў нас у поўнай меры, з'яўляецца актыўная дзейнасць шматлiкiх парапсiхолагаў, варажбiтак, медыумаў i iншых псеўдаспецыялiстаў, якiя занялi тую нiшу, што пустуе: "Чумакоў i Кашпiроўскiх мясцовага маштабу шчыруе значна больш, чым квалiфiкаваных спецыялiстаў. У той жа Расii дзейнiчаюць 300 тысяч знахараў i толькi каля 8 тысяч псiхiятраў, — дадаў Раман Еўсягнееў. — На жаль, гiстарычна склалася так, што каштоўнасць псiхiчнага здароўя ў нашым грамадстве не ўсведамляецца цалкам. I я абсалютна ўпэўнены, што да таго часу, пакуль стаўленне людзей да свайго псiхiчнага здароўя не зменiцца, i негатыўнае стаўленне да псiхiятрычнай службы, якое засталося ёй у спадчыну з савецкiх часоў, не будуць пераадоленыя, псiхiятрычная i псiхатэрапеўтычная службы не будуць працаваць у нас на поўную моц. Людзям трэба ў даступнай форме тлумачыць каштоўнасць псiхiчнага здароўя, вельмi важна данесцi да iх iнфармацыю пра тое, што псiхiчныя расстройствы лечацца нiколькi не горш, чым асноўныя цялесныя захворваннi. Усе павiнны ведаць, што можна зрабiць для аховы свайго псiхiчнага здароўя, куды можна звярнуцца, калi ўзнiкнуць тыя цi iншыя праблемы з псiхiчным здароўем, i што зварот да спецыялiстаў не будзе цягнуць за сабой нiякiх сацыяльных наступстваў i абмежаванняў". Па словах галоўнага пазаштатнага псiхатэрпеўта Мiнiстэрства аховы здароўя Iрыны Байковай, неўратычныя расстройствы складаюць прыкладна 80 працэнтаў усiх псiхiчных расстройстваў. Iх праявамi могуць стаць павышаная раздражняльнасць, пачуццё беспрычыннай трывогi, падаўлены настрой, запальчывасць, праблемы са сном. Гэта ўсё так званыя памежныя расстройствы, якiя знаходзяцца "на мяжы" памiж нармальнай псiхiчнай дзейнасцю i сапраўднымi захворваннямi псiхiкi, такiмi, як шызафрэнiя, эпiлепсiя i г.д. Па сутнасцi, аўральны стыль жыцця, неабходнасць перапрацоўкi каласальнага патоку iнфармацыi, шматлiкiя кантакты з людзьмi, неабходнасць хутка адаптавацца да зменлiвых абставiнаў — усё гэта пабочныя эфекты нашага бурнага часу, якiя вельмi негатыўна адбiваюцца на стане нервова-псiхiчнай сферы. I зусiм невыпадкова вялiкая роля ў лячэннi неўратычных расстройстваў адводзiцца самiм пацыентам: калi тыя не хочуць браць на сябе адказнасць за сваё псiхiчнае здароўе, не стараюцца палепшыць свае адносiны з навакольным асяроддзем i самiм сабой, не хочуць мяняць свае жыццёвыя прыярытэты, то тут любыя сродкi медыцыны будуць бяссiльныя. I медыкаментозныя, i псiхатэрапеўтычныя... Як тлумачаць спецыялiсты, пад псiхiчным здароўем чалавека маецца на ўвазе не проста адсутнасць тых цi iншых псiхiчных расстройстваў, а стан, пры якiм кожны чалавек можа рэалiзоўваць свой уласны патэнцыял, прадуктыўна i плённа працаваць, спраўляцца са звычайнымi жыццёвымi стрэсамi. Мiж iншым, паводле ацэнак спецыялiстаў, каля 20 працэнтаў усiх пацыентаў, якiя прыходзяць па медыцынскую дапамогу ў палiклiнiкi, церпяць ад таго цi iншага псiхiчнага расстройства. Яны звяртаюцца да ўчастковых урачоў, гiнеколагаў, уролагаў, кардыёлагаў са скаргамi на болi ў сэрцы, галаўныя болi, непрыемныя адчуваннi ў жываце, гiнекалагiчны дыскамфорт, праблемы ў мочапалавой сферы i г.д. i лечацца тэрапеўтычнымi сродкамi, якiя абсалютна неэфектыўныя. Фактычна лёс такiх пацыентаў цалкам залежыць ад урача, да якога яны трапяць на прыём, ад яго насцярожанасцi i дасведчанасцi ў пытаннях псiхасаматыкi i неўратычных расстройстваў. I калi пацыент пасля праходжання курсу лячэння не атрымлiвае пажаданай палёгкi, гэта падрывае ў тым лiку i веру ўрача ва ўласныя сiлы. Нярэдка такiя пацыенты, якiя раней цi пазней, але ўсё ж такi трапляюць у псiхатэрапеўтычную службу, прызнаюцца, што "ад iх адмовiлiся ўсе ўрачы". Галоўны псiхiятр Мiнiстэрства аховы здароўя Святлана Занская паведамiла, што з 2001 года ў Беларусi адзначаецца рост першаснай захваральнасцi на псiхiчныя расстройствы. Гэты паказчык сярод дарослага насельнiцтва за апошнiя сем гадоў павялiчыўся амаль удвая: з 25 770 выпадкаў у 2001 годзе да 48 411 выпадкаў у 2008-м. Першасная захваральнасць дзяцей таксама ўзрасла: з 15 133 выпадкаў у 2001 годзе да 18 021 выпадку ў 2008-м. паведамiла, што з 2001 года ў Беларусi адзначаецца рост першаснай захваральнасцi на псiхiчныя расстройствы. Гэты паказчык сярод дарослага насельнiцтва за апошнiя сем гадоў павялiчыўся амаль удвая: з 25 770 выпадкаў у 2001 годзе да 48 411 выпадкаў у 2008-м. Першасная захваральнасць дзяцей таксама ўзрасла: з 15 133 выпадкаў у 2001 годзе да 18 021 выпадку ў 2008-м.Дарэчы, што датычыцца бурнай дзейнасцi шматлiкай армii ахвотных "падтрымаць вас у цяжкай жыццёвай сiтуацыi", то пасля прыняцця кiраўнiком дзяржавы ўказа аб лiцэнзаваннi аказання псiхалагiчных паслуг колькасць парапсiхолагаў у Беларусi пачала скарачацца. За год iснавання мiжведамаснай камiсii было адмоўлена ў атрыманнi лiцэнзii 25 прэтэндэнтам. Адна з галоўных умоў для атрымання лiцэнзii — наяўнасць адпаведнай адукацыi i вопыт працы прэтэндэнта па спецыяльнасцi не менш як тры гады. У галоўным медыцынскiм ведамстве распрацоўваецца сiстэма скрынiнгу рэкламных абвестак аб аказаннi насельнiцтву псiхалагiчных паслуг. Да таго ж iнфармацыю па рэкламных абвестках рознага роду знахараў, варажбiтак i парапсiхолагаў адсочваюць i прадстаўнiкi Мiнiстэрства гандлю, на якое ўскладзены абавязак кантраляваць рэкламу. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Псiхiчнае здароўе павiнна заняць у сiстэме прыярытэтаў беларускай сiстэмы аховы здароўя тое ж месца, якое яно займае ў эканамiчна развiтых краiнах свету. Такую думку выказаў на сустрэчы з журналiстамi з нагоды Дня псiхiчнага здароўя загадчык кафедры псiхiятрыi i наркалогii БелМАПА Раман Еўсягнееў
|
|