Бывае інфаркт, а бывае «разбітае сэрца». 21.by

Бывае інфаркт, а бывае «разбітае сэрца»

10.02.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучоныя даказалі, што сіндром «разбітага сэрца» — не выдумка аўтараў жаночых раманаў. Гэта хвароба, якая можа здарыцца ад моцнага эмацыйнага ці фізічнага шоку.Стрэс ад страты каханага, аварыі ці нечаканага з’яўлення сяброў з крыкамі «З днём народзінаў!», могуць выклікаць прыступ, вельмі падобны да інфаркту.

Упершыню сіндром «разбітага сэрца» быў апісаны японскімі даследчыкамі ў 1990 годзе. Яны выказалі здагадку, што яго прычынай можа быць рэзкі выкід у кроў гармонаў стрэсу, такіх, як адрэналін.

Амерыканскія спецыялісты назіралі падобныя сімптомы ў 70 пацыентаў у 2004–2008 гадах. Кожнаму пятаму з іх было трэба неадкладнае лячэнне. Ва ўсіх пацыентаў былі ярка выяўленыя сімптомы, падобныя на сардэчны прыступ, такія як рэзкі боль у грудзях і цяжкасці дыхання.

Аднак навукоўцы адзначаюць, што
сіндром «разбітага сэрца» не нясе смяротнае небяспекі. Амаль усе, хто трапляе ў аддзяленне «хуткай» у крытычным стане з гэтай хваробай, выжываюць. Праблема ў іншым: рэдкае і малавывучанае захворванне цяжка дыягнаставаць. І паколькі хвароба «маскіруецца» пад інфаркт, пацыента і лечаць адпаведна. Між тым, многія працэдуры звычайнага «пасляінфарктнага» набора пацыентам з «разбітым сэрцам» не патрэбныя.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя даказалі, што сіндром
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика