Дзённы сон карысны для розуму
15.03.2010
—
Новости Здоровья
|
Назіраньні за актыўнасьцю мазгавых электрычных імпульсаў навялі навукоўцаў на думку, што пад час сну ў галаве адбываецца працэс, падобны да перафрагмэнтацыі кампутара. Працэс, на думку дасьледчыкаў, праходзіць паміж глыбокай і мройнай фазамі сну. У гэты час інфармацыя перамяшчаецца з таго сэктару мозгу, які адказвае за засвойваньне інфармацыі ў іншы, які працуе як "сховішча" для доўгатэрміновага ўтрыманьня ведаў. Навёўшы такім чынам парадак у галаве пры дапамозе сіесты, чалавек ня толькі паляпшяе эфектыўнасьць сваёй мазгавой дзейнасьці, але і выводзіць свой інтэлектуальны патэнцыял на новы ўзровень. Праведзеных на сёньняшні дзень клінічных досьледаў пакуль бракуе, каб адназначна падцьвердзіць аргумэнты апалягетаў сіесты. Прафэсар Цэнтру дасьледваньняў сну ў Сурэі Дзірк-Ян Дыйк ставіцца да гэтай ідэі скэптычна. Не адмаўляючы станоўчага ўплыву любога адпачынку на дзеяздольнасьць арганізму, ён аднак указвае што ў рэальным жыцьці на разумовую дзейнасьць уплывае яшчэ і настрой, матывацыя, пасьлядоўнасьць дзеяньняў і безьліч іншых чыньнікаў, аб'ектыўных і суб'ектыўных. Прафэсар Дыйк сумняецца, што падпарадкаваньне ўсяго астатняга жорсткаму правілу штодзённага перапынку на сіесту праявіцца ўрэшце лепшымі вынікамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навейшыя дасьледваньні сьведчаць пра тое, што гадзінны сон удзень можа значна палепшыць інтэлектуальны патэнцыял чалавека. |
|