Пасіўная вакцынацыя. 21.by

Пасіўная вакцынацыя

15.03.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі вы робіце прышчэпкі ад грыпу сваім дзецям, то магчыма абараняеце ад хваробы ня толькі іх, але і шмат іншых людзей.Дасьледаваньне канадзкіх навукоўцаў паказала, што вакцынацыя дзяцей і падлеткаў дапамагае зьменшыць рызыку захварэць на грып нават для тых людзей, якія самі прышчэпкі не рабілі.

Падчас дасьледаваньня ў 2008-2009 гадах дзецям ад 3 да 15 гадоў у некаторых паселішчах на захадзе Канады рабілі прышчэпкі ад грыпу, а ў іншых паселішчах – ад гепатыту А. Высьветлілася, што там, дзе дзецям зрабілі вакцынацыю супраць грыпу, на грып захварэлі 4.5 працэнта дарослых, а там, дзе такой вакцынацыі не было – 10.6 працэнта.

Дасьледчыкі тлумачаць гэта эфэктам так званага "статкавага імунітэту". Марк Лёб, прафэсар канадзкага ўнівэрсытэту Макмастэр, кажа, што калі вакцыны недастаткова для ўсіх, рабіць прышчэпкі трэба найперш дзецям і падлеткам. Ён тлумачыць, што дзеці звычайна даўжэй застаюцца заразьлівымі для іншых, а акрамя таго яны ў школах праводзяць шмат часу ў цесным кантакце зь іншымі дзецьмі, і такім чынам хвароба хутка распаўсюджваецца.

Доктар Марк Зыгель з мэдычнага цэнтру Нью-ёрскага ўнівэстытэту называе вакцынацыю падмуркам агульнага здароўя.

"Яна абараняе ня толькі вас, яна абараняе і ўсіх іншых,"– кажа ён. Зыгель зазначае, што гэта тычыцца ня толькі звычайных сэзонных выпадкаў грыпу, але і пандэміяў, кшталту леташняй хваробы ад вірусу H1N1, гэтак званага сьвінога грыпу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі вы робіце прышчэпкі ад грыпу сваім дзецям, то магчыма абараняеце ад хваробы ня толькі іх, але і шмат іншых людзей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика