Жанчыны “на таблетцы”, магчыма, жывуць даўжэй
17.03.2010
—
Новости Здоровья
|
Паводле найноўшых дасьледаваньняў, жанчыны, якія на пачатку 1960-х гадоў прымалі супрацьзачаткавыя таблеткі, жылі даўжэй, чым тыя, хто ніколі іх не прымаў.Брытанскія навукоўцы дасьледавалі больш за 46 тысяч жанчын за апошніх 40 гадоў і параўналі ўзровень сьмяротнасьці сярод тых, хто ўжываў і хто не ўжываў аральныя кантрацэптывы.
Дасьледаваньне паказала, што ўжываньне таблетак зьніжае рызыку захварэць на рак кішэчніку на 38 працэнтаў, а на іншыя хваробы – каля 12 працэнтаў. Крыху вышэйшая сьмяротнасьць зафіксаваная сярод жанчын “на таблетках” да 30 гадоў, але да веку 50 гадоў сьмяротнасьць зьніжаецца. Дактары ня ведаюць дакладна, чаму супрацьзачаткавыя таблеткі зьніжаюць сьмяротнасьць. Таблеткі ўтрымліваюць сынтэтычныя гармоны, якія спыняюць авуляцыю, што можа ўплываць на ўзьнікненьне пэўных захворваньняў. Папярэднія дасьледаваньні паказалі, што супрацьзачаткавыя таблеткі не павышаюць рызыку сьмерці. Сярод іншага, яны, магчыма, дапамагаюць прадухіліць рак яечнікаў і рак цела маткі, але трошкі павышаюць шанцы захварэць на рак грудзей і рак шыйкі маткі. Было таксама заўважана, што жанчыны “на таблетцы” наагул больш здаровыя, чым тыя, хто супрацьзачаткавыя таблеткі не ўжывае. Аднак дзеля таго, што ў дасьледаваньні толькі параўноўваліся жанчыны, што ўжывалі таблеткі, і тыя, што іх не ўжывалі, дасьледнікі не змаглі запрапанаваць ніякай гіпотэзы наконт прычынаў і наступстваў. “У даўжэйшай пэрспэктыве карысьць ад кантрацэпцыйных таблетак пераважвае любую рызыку”, заяўляе Рычард Андэрсан, гінэколяг з Эдынбургскага Ўнівэрсытэту, які ня меў дачыненьня да згаданага дасьледаваньня. Аднак ён зазначае, што атрыманыя вынікі нельга аўтаматычна пераносіць на жанчын, якія ўжываюць сучасныя супрацьзачаткавыя таблеткі, што могуць несьці ў сабе зусім іншыя рызыкі, якіх не было раней. Ступень рызыкі таксама можа павышацца ў залежнасьці ад таго, калі жанчына пачала прымаць таблеткі і як доўга іх ужывала. “Шмат якія жанчыны, асабліва тыя, хто ўжываў аральныя кантрацэптывы першага пакаленьня шмат гадоў таму, могуць быць усьцешаныя гэтымі вынікамі”,– заявіў Філіп Гэнафорд з Эбэрдынскага ўнівэрсытэту ў Шатляндыі, адзін зь вядучых удзельнікаў дасьледаваньня. Паводле Гэнафорда і ягоных калегаў, шкода і карысьць ад ужываньня супрацьзачаткавых таблетак можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад месца пражываньня, спосабу ўжываньня таблетак і агульнага стану здароўя пацыентак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле найноўшых дасьледаваньняў, жанчыны, якія на пачатку 1960-х гадоў прымалі супрацьзачаткавыя таблеткі, жылі даўжэй, чым тыя, хто ніколі іх не прымаў.
|
|