Святочны графік устаноў аховы здароўя. 21.by

Святочны графік устаноў аховы здароўя

09.04.2010 01:46 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з пераносам працоўнага дня з панядзелка 12 красавіка на суботу 17 красавіка, змяняецца і графік работы арганізацый аховы здароўя. Адпаведны загад падпісаны міністрам аховы здароўя нашай краіны.

Так, 10 красавіка ўсе арганізацыі аховы здароўя будуць працаваць па суботнім графіку работы, 11 красавіка — па графіку выхаднога дня. 12 красавіка бальнічныя арганізацыі аховы здароўя, якія маюць стацыянарныя ложкі, будуць працаваць па графіку працоўнага дня, а амбулаторна‑паліклінічныя арганізацыі — па суботнім графіку работы.

13 красавіка ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя будзе дзейнічаць святочны графік работы.

Для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ў выхадныя і святочныя дні загад Міністэрства аховы здароўя прадпісвае ўзмацніць работу прыёмных аддзяленняў бальніц, траўматалагічных пунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, а таксама забяспечыць адміністрацыйныя дзяжурствы ў святочныя і выхадныя дні ва ўпраўленнях аховы здароўя, Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама, у падведамасных арганізацыях і дома работнікаў кіруючага складу (галоўных урачоў, дырэктараў і іх намеснікаў).


Аўтар: Надзея Нікалаева, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з пераносам працоўнага дня з панядзелка 12 красавіка на суботу 17 красавіка, змяняецца і графік работы арганізацый аховы здароўя. Адпаведны загад падпісаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика