Хто есць грэцкі арэх — той робіць мудра
04.05.2010
—
Новости Здоровья
|
Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітамінаў і мікраэлементаў, грэцкія арэхі лічацца панацэяй ад многіх хваробаў. А не так даўно амерыканскія даследчыкі ўстанавілі, што яны яшчэ і вельмі эфектыўна могуць тармазіць развіццё раку прастаты. Сучасныя вучоныя зусім не ўпершыню даказваюць карысныя ўласцівасці грэцкага арэха. Яшчэ ўрачы Старажытнай Грэцыі называлі гэты арэх "святам для мозгу". А выдатны вучоны, філосаф Авіцэна напісаў пра грэцкі арэх наступнае: "Карысны пры нястраўнасці, умацоўвае галоўныя органы: мозг, сэрца, печань; абвастрае адчуванні, асабліва калі спалучаць з інжырам і разынкамі". Ядры грэцкага арэха багатыя на тлусты алей (у яго складзе лінолевая, ліналенавая, алеінавая і іншыя ненасычаныя тлустыя кіслоты), амінакіслоты, вітаміны групы В, Е, Р, карацін, клятчатку, мінеральныя рэчывы і мікраэлементы (кальцый, фосфар, жалеза, кобальт, ёд і інш.). Каляплоднік змяшчае вітаміны С, В 1, В 6, Е, дубільныя рэчывы. У шкарлупіне маладых пладоў прысутнічае шмат вітаміну С, правітамін А, а таксама вітаміны В і Р, ёсць эфірныя алеі, дубільныя рэчывы. Па ўтрыманні вітаміну С няспелыя арэхі ў 8 разоў пераўзыходзяць чорныя парэчкі. Нядзіўна, што зялёныя плады грэцкіх арэхаў выкарыстоўваюцца для атрымання канцэнтрату вітаміну С. Грэцкі арэх — для прастаты Амерыканскія вучоныя выявілі, што грэцкія арэхі могуць прадухіляць рак прастаты. Эксперыменты паказалі, што рэгулярнае ўжыванне грэцкіх арэхаў скарачае памеры і тэмпы росту ракавых пухлін у прастаце грызуноў. Вучоныя мяркуюць, што сакрэт у тым, што арэхі паніжаюць узровень эндатэліну (рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі эндатэлія — унутранай высцілкі сасудаў — і выклікае іх звужэнне). Вядома, што ў людзей, якія пакутуюць ад раку прастаты, узровень эндатэліну павышаны. Таму калі мужчына хоча мець здаровую прастату, у яго рацыёне абавязкова павінны прысутнічаць грэцкія арэхі. Самыя карысныя для прастаты — спелыя грэцкія арэхі. Для паўнацэннага мужчынскага сняданку трэба жменьку ачышчаных арэхаў змешваць з бялкамі: малаком, нятлустым тварагом або яйкам. Вельмі важна ўжываць іх рэгулярна, лепш кожную раніцу. Грэцкі арэх — для сэрца Тое, што грэцкі арэх засцерагае ад інфарктаў і апаплексічных удараў, было адкрыта вучонымі яшчэ ў дзевяностых гадах. За гэты эфект адказваюць "правільныя тлушчы" арэхаў — поліненасычаныя тлустыя кіслоты. Без іх немагчымае добрае функцыянаванне клетачных мембран (абалонкі клетак) ва ўсіх тканках арганізма. Яны зніжаюць узровень "дрэннага" халестэрыну, а таксама станоўча ўплываюць на агульныя біялагічныя працэсы ў арганізме, дзейнасць мозга і эмацыянальны стан. Грэцкі арэх — для сасудаў Арэхі багатыя на амінакіслату аргінін, неабходную для выпрацоўкі вокісу азоту, які садзейнічае расшырэнню сасудаў, а значыць, паляпшае кровазварот. Варта звярнуць увагу на грэцкі арэх і дыябетыкам. Экстракт і водныя настоі перагародак грэцкага арэха зніжаюць узровень цукру ў крыві. Спосаб прымянення: перагародкі ад 40 арэхаў заліваюць шклянкай кіпеню, вытрымліваюць на вадзяной лазні 1 гадзіну, ахалоджваюць і працэджваюць. Прымаюць па 1 ч. лыжцы 3 разы на дзень. Грэцкія арэхі — цудоўны агульнаўмацавальны сродак, які хутка аднаўляе сілы пасля працяглай хваробы або пасля напружанай фізічнай — ды і разумовай таксама — працы. Іх высокая каларыйнасць (1 кг ядраў "выпрацоўвае" 8500 калорый!) гаворыць сама за сябе. Пажылым людзям дыетолагі раяць гатаваць сабе сапраўдны энергетычны бальзам: змяшаць здробненыя арэхі са здробненымі разынкамі і інжырам і прымаць гэтую кашку па 1 ч. лыжцы 3 разы на дзень. А для аднаўлення сілаў і памяці паспрабуйце прыгатаваць арэхавы бальзам з алоэ: 100 г алоэ здрабніць, заліць вадой 1:3, настойваць 1,5 гадзіны. Затым адціснуць і змяшаць з 500 г здробненых арэхаў і 300 г мёду. Прымаць па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень за паўгадзіны да яды. Пажылым людзям карысна і проста з'ядаць штодзень па 3—5 арэхаў, старанна і доўга іх жуючы. Карысць грэцкіх арэхаў даказана неаднаразова. Але існуе шэраг агаворак. Арэхі — вельмі каларыйная ежа, таму іх неабходна ўжываць як харчовую дабаўку, а не як замену асноўных прадуктаў харчавання. Лепш за ўсё есці арэхі ў сырым выглядзе. Салёныя арэхі варта абмежаваць. Грэцкі арэх не рэкамендуецца ўжываць пры хранічных калітах і энтэракалітах. Асабліва ўважлівымі павінны быць алергікі. У ядрах грэцкага арэха — высокае ўтрыманне бялку, і часам гэта правакуе алергічныя рэакцыі. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітамінаў і мікраэлементаў, грэцкія арэхі лічацца панацэяй ад многіх хваробаў. А не так даўно амерыканскія даследчыкі ўстанавілі, што...
|
|