Калі захварэлі... пяткі
04.06.2010
—
Новости Здоровья
|
Сезон адкрытага абутку настаў, а, значыць, тэма дагледжаных пятак зноў актуальная. У ідэале яны павінны быць гладкімі, чыстымі і мяккімі, з прыемным ружовым адценнем. Але, на жаль, ад такой непрыемнасці, як трэшчыны, не застрахаваны ніхто. Пяткі — тыя яшчэ працаўнікі. Амаль уся нагрузка падчас хады падае менавіта на іх. І калі скура на пятках дастаткова эластычная і трывалая, то трэшчыны (а таксама мазалі, натоптышы і іншыя дэфекты) вам не страшныя. Але ўласцівасці скуры могуць мяняцца па розных прычынах, і тады пяткі могуць "захварэць". Так, так не здзіўляйцеся. Трэшчыны на пятках — гэта разнавіднасць скурных захворванняў. Прычыны ўзнікнення натоптышаў і трэшчын на пятках: актыўная хада, а таксама няправільна падабраны абутак, сінтэтычныя шкарпэткі і калготкі; спякотнае надвор'е: ногі пры гэтым ацякаюць, а, значыць, могуць стаць цеснымі нават самыя зручныя туфлі. У ступнях, сціснутых абуткам, парушаецца кровазварот, што вядзе да пагаршэння стану скуры; змена клімату: у спякоту, пры моцным потааддзяленні, верхні слой скуры расцягваецца ад вільгаці, а ў халодны час скура высыхае, і на ёй з'яўляюцца трэшчыны; гэта можа быць сімптомам няправільнай работы эндакрыннай сістэмы, а таксама дыябету і гастрыту; грыбковыя захворванні; недахоп або лішак вітамінаў у арганізме; залішне старанны догляд ступняў. Як змагацца з трэшчынамі? Лечым вазелінам. Распарце ногі ў гарачай вадзе з невялікай колькасцю борнай кіслаты: 1 ч. лыжка на шклянку вады. Пасля гэтага нанясіце слой вазеліну на трэшчыны. Заклейце пластырам і пакіньце на ноч. Гэтую працэдуру трэба рабіць штодзень да знікнення трэшчын. Содава-мыльныя ванначкі. Растварыце 1 ст. лыжку соды ў 1,5—2 літрах гарачай вады, дадайце палову чайнай лыжкі мыла з марской соллю і натуральнымі алеямі. Патрымайце ногі ў ванначцы 10—15 хвілін і злёгку апрацуйце пяткі пемзай. Пасля нанясіце на пяткі гліцэрыну або тлусты крэм з утрыманнем алоэ. Для атрымання эфекту неабходна зрабіць не менш як 10 ванначак адным курсам. Аліўкавы алей. Штодзень пасля цёплых водных працэдур уцірайце яго ў трэшчыны на пятках і масіруйце ступні. Такі масаж узмацняе кровазварот і садзейнічае загойванню трэшчын. Працэдуру лепш рабіць на ноч. Надзеньце пасля яе баваўняныя шкарпэткі і не здымайце іх перад сном. Васковы спосаб. Змяшайце і разагрэйце ў роўных частках пчаліны воск, парафін і саліцылавую кіслату. Нанясіце ватным тампонам сумесь на пяткі і дайце падсохнуць. Такім жа чынам нанясіце яшчэ 2—3 слаі і замацуйце ўсё павязкай з бінту. Праз суткі зрабіце мыльна-содавую ванначку, выдаліце васковае пакрыццё і апрацуйце пяткі пемзай без моцнага націскання. Гэтую працэдуру паўтарыце некалькі разоў. Яблык і цыбуля. Калі трэшчын няма, але на пятках з'явіліся тонкія насечкі, прыкладвайце надзёрты яблык або цыбулю. Яблычную або цыбульную кашку трэба спачатку выкласці на кавалачак шчыльнай тканіны, а затым зафіксаваць на пятках бінтам. Капуста. Свежы капусны ліст прыкладвайце да пятак на ноч, фіксуючы бінтам. Раніцай змазвайце ступні любым крэмам для ўвільгатнення. Мёд. Нанясіце яго на кавалачак баваўнянай тканіны і прыкладзіце да трэшчын на пятках. Пакіньце мядовы кампрэс на ноч, а раніцай апаласніце ногі цёплай вадой і змажце ступні ўвільгатняльным дзіцячым алеем. На пяткі прыклейце пластыр — ён дапаможа ўтрымаць вільгаць, неабходную для скуры. Ванначкі з крухмалам. Развядзіце 1 ст. лыжку бульбянога крухмалу ў літры цёплай вады. Патрымайце ступні ў растворы паўгадзіны (можна дадаваць цёплую ваду па меры астывання). Затым вытрыце ногі і змажце іх крэмам. Корань дзівасілу. Калі штодзень рабіць прымочкі або гарачыя кампрэсы з кораня гэтай расліны, трэшчыны на пятках загояцца вельмі хутка. Травяныя адвары. Выкарыстайце святаяннік, рамонак, шалфей, календулу, кару дуба, ваўчкі. Рабіце з адвараў 10-хвілінныя ванначкі, затым змазвайце ступні крэмам. У адвары можна дадаваць 9-працэнтны сталовы воцат па 2 ст. лыжкі. Увага! Трэшчыны на пятках — гэта адкрытыя вароты для інфекцый і грыбкоў. І калі заражэнне адбылося, то з дапамогай хатніх працэдур сітуацыю вы наўрад ці выправіце, спатрэбіцца дапамога ўрача і антыбактэрыяльнае лячэнне. Самастойным лячэннем лепш займацца, калі вы ўпэўненыя, што грыбкі і інфекцыя ў вашым выпадку выключаныя. Каб пераканацца ў гэтым, здайце аналізы. У далейшым, каб пазбегнуць інфіцыравання, змазвайце пяткі мазямі, што ўтрымліваюць антыбіётыкі. Таксама асабліва эфектыўнымі з гатовых сродкаў з'яўляюцца крэмы з пропалісам або вітамінамі А і F у сваім складзе. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сезон адкрытага абутку настаў, а, значыць, тэма дагледжаных пятак зноў актуальная. У ідэале яны павінны быць гладкімі, чыстымі і мяккімі, з прыемным ружовым...
|
|