10 запаветаў для закаханай/га. 21.by

10 запаветаў для закаханай/га

08.06.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закаханасць — рамантычны і мудры патэнт эвалюцыі, які як след развіўся толькі ў чалавечага роду і чыя мэта — «прыляпіць душамі» людзей розных палоў адно да аднаго ў сямейнай адзінцы. З эвалюцыйнага і генетычнага гледзішча закаханасць — эфектыўны шлях да працягу роду і выгадвання нашчадкаў.







Закаханасць —узнёслае пачуццё, якому па інтэнсіўнасці няма прыкладаў ва ўсім спектры людскіх эмоцыяў. Закаханаму чалавеку часам уласцівы стан ,які нагадвае звар’яцеласць — часовая страта глуздоў, рэўнасць, сум, пакуты балесных прыгадаў і празмерная боязь за сваё каханне. Усё гэта на манер ківачу разгойдвае душу закаханага па ўсім спектры ад прасветлага шчасця да чорнай роспачы. Дзякуй Богу, скажа шмат хто, што гэтая «нездароўчасць» па каторым часе мінае і ў шмат якіх выпадках саступае месца каханню і любові. У любові ёсць азнака сталасці, дзе акрамя замілаванасці захавана месца для праўдзівага сяброўства, узаемнага даверу, падтрымкі і салідарнасці. Хіба жарсці і полавае жыццё тут крыху занепадаюць, але не страшна. Паводле шмат каго, закаханасць — смак жыцця, а любоў — гэта само жыццё.

Перад вамі 10 запаветаў (з пэўнымі абмежаваннямі, вядома), якія могуць палепшыць якасць вашай закаханасці.

1. Не быць занадта даступным.

2. Не прызнавацца заўчасна ў каханні.

3. Не распавядаць усе свае таямніцы.

4. Не «расчыняцца» цалкам у прадмеце сваёй закаханасці.

5. Не выпытваць і не прымушаць распавядаць усе яго/яе таямніцы.

6. Быць шчодрым, велікадушным, уцешным.

7. Умець выражаць свае пачуцці і эмоцыі.

8. Пільнавацца захоўваць пэўную таямнічасць і загадкавасць.

9. Як залёты, дык разумныя, у якіх не забыта асабістая прастора другога бока.

10. Умець дастаўляць насалоду партнёру пры фізічным кантакце.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закаханасць — рамантычны і мудры патэнт эвалюцыі, які як след развіўся толькі ў чалавечага роду і чыя мэта — «прыляпіць душамі» людзей розных палоў адно да аднаго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика