Ідэальны сэкс доўжыцца 10 хвілін
27.06.2010 15:47
—
Новости Здоровья
|
Гэтага адносна невялікага прамежку часу дастаткова, каб задаволіць абодвух партнёраў. А больш працяглыя "сеансы" нічога, акрамя стомы, не прынясуць. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на амерыканскіх даследчыкаў.
Да такіх высноваў прыйшлі псіхолагі універсітэта штата Пенсільванія. Яны праводзілі апытанні, а таксама ўласныя доследы. Высветлілася, што для большасці людзей сяміхвіліннага сэксу до. Заняткі каханнем ад 7 да 13 хвілін многія называлі "пажаданымі". Аднак усё, што выходзіла за рамкі 13 хвілін, ацэньвалася, як "задоўга". Аднак вучоныя пры гэтым адзначаюць, што больш як паўгадзінны сэкс прыносіць медыцынскі эфект. Аказваецца, у арганізме ідзе сінтэз свабодных радыкалаў, якія з'яўляюцца "захопнікамі" малекул кіслароду. Калі ўзнікае празмернасць радыкалаў, то гэта можа з'яўляцца крыніцай захворванняў. Сэкс жа іх нейтралізуе, але толькі пачынаючы з 31 хвіліны. Зрэшты, душа сама падказвае каханым, колькі і як лашчыцца, нягледзячы на высновы навукоўцаў. А што добра для душы, тое добра і для здароўя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак вучоныя пры гэтым адзначаюць, што больш як паўгадзінны сэкс прыносіць медыцынскі эфект.
|
|