Гучная музыка правакуе галаўныя болі
28.07.2010 12:17
—
Новости Здоровья
|
Чаму ў сучасных падлеткаў так часта баліць галава? Такое пытанне перад сабой паставілі даследчыкі з Універсітэта Мюнхена. Прычым яны былі поўныя рашучасці абвінаваціць у гэтым шматлікія электронныя прылады, якія з кожным днём усё шчыльней бяруць нашых дзяцей у акружэнне. Аднак даследаванні з удзелам больш як тысячы добраахвотнікаў апраўдалі і тэлевізар, і камп"ютар, і гульнявыя прыстаўкі, і мабільны тэлефон. Разумнае іх выкарыстанне галаўнога болю выклікаць не можа. Але вінаватыя ўсё ж знайшліся. Гэта магнітафоны і плэеры. Сярод падыспытных часцей за ўсё на галаўны боль скардзіліся менавіта меламаны, асабліва тыя, хто слухаў музыку даўжэй за гадзіну кожны дзень. Найбольшая шкода ад навушнікаў: ад іх не толькі баліць галава, але і сур"ёзна псуецца слых. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму ў сучасных падлеткаў так часта баліць галава? Такое пытанне перад сабой паставілі даследчыкі з Універсітэта Мюнхена. Прычым яны былі поўныя рашучасці...
|
|