Як перанесці авіяпералёт, паездку ў аўтобусе і падарожжа на параходзе без непрыемнасцяў
11.08.2010 11:06
—
Новости Здоровья
|
Транспартнае ўкалыхванне, ці як яго яшчэ называюць - "хвароба руху" здольнае азмрочыць любую паездку. Аднак адмовіцца карыстацца транспартам сёння проста немагчыма.
"Хваробы руху" ўмоўна класіфікуюць на тры асноўныя формы. Нервовая. Пры ёй пераважаюць наступныя сімптомы: галавакружэнне, цяжкасць у галаве, галаўны боль, слабасць, санлівасць. У гэтым выпадку церпіць псіхічная сфера. Пры страўнікава-кішачнай форме скажаюцца смакавыя адчуванні. Ежа становіцца быццам папяровай, а вада - гумавай. У роце можа з'явіцца мыльны прысмак. Зніжаецца апетыт, з'яўляюцца млоснасць, ваніты, пасля чаго самаадчуванне часова паляпшаецца. Можа ўзнікнуць гідлівасць да пахаў прыгарэлай ежы, тытунёвага дыму і выхлапных газаў. На пачатковай стадыі сардэчна-сасудзістай формы назіраецца пачашчэнне пульсу, часам парушэнне яго рытму, павышэнне артэрыяльнага ціску. Потым дыханне становіцца больш павярхоўным, а артэрыяльны ціск падае. Часцей за ўсё "хвароба руху" праяўляе сябе ў змешанай форме, сімптомы з'яўляюцца ў самых розных спалучэннях. Існуюць агульныя правілы, якія дапамогуць прадухіліць укалыхванне. Транспартнае ўкалыхванне можа ўказваць на наяўнасць якога-небудзь схаванага захворвання. Таму, калі паездкі ў транспарце ператварыліся для вас у пакуту, абавязкова прайдзіце комплекснае медыцынскае абследаванне арганізма. Хоць універсальным метадам лячэння медыцына цяпер не валодае, усё ж існуюць рэкамендацыі, здольныя палегчыць праявы хваробы. Прамежак паміж прыёмамі ежы і паездкай павінен быць не менш чым 1,5-2 гадзіны. Ежа павінна быць лёгкай, але ў той жа час каларыйнай. Перад доўгімі паездкамі не піце натуральнае малако і моцнагазаваныя напоі. Перад паездкай можна выпіць таблетку. Але выбар фармакалагічнага прэпарату залежыць ад ступені ўкалыхвання і формы хваробы, працягласці паездкі і індывідуальнай адчувальнасці да лекавага сродку. Ідэальны варыянт, калі цуда-таблетку падбярэ доктар у спецыяльнай медыцынскай установе. Напярэдадні паездкі неабходна добра адпачыць, прыняць заспакаяльны ці снатворны сродак. Пры гэтым варта пазбягаць ужывання спіртных напояў, а таксама максімальна абмежаваць курэнне. Падчас паездкі лепш сядзець тварам наперад па ходу руху. Калі вам непрыемнае мільгаценне прадметаў за акном, то лепш заплюшчыць вочы і заняць зручную позу, адкінуўшы крэсла максімальна назад. Важна не перагравацца і не пераахалоджвацца ў час паездкі. Вельмі эфектыўнай з'яўляецца вестыбулярная трэніроўка. Самастойнае выкананне такіх практыкаванняў, як вярчальныя і ківальныя рухі галавой можа павысіць устойлівасць чалавека да ўкалыхвання. Акрамя таго, варта ўлічваць, што ў розных транспартных сродках неабходна прытрымлівацца сваіх правілаў. Як перанесці авіяпералёт, паездку ў аўтобусе і падарожжа на параходзе без непрыемных наступстваў? Парады на гэты конт асабліва актуальныя ў час сезона адпачынкаў. Доўгі авіяпералёт - няпростае выпрабаванне для арганізма. Пахадзіць у самалёце і размяцца асабліва не атрымаецца. Акрамя таго, як кажуць сасудзістыя хірургі, у салоне самалёта ўтвараецца не вельмі карысны мікраклімат. Нізкі ціск у самалёце садзейнічае застою крыві ў венах, а сухое паветра абязводжвае арганізм, з-за чаго кроў гусцее. Гэта можа, пры пэўнай схільнасці, выклікаць праблемы з вянозным кровазваротам: утварэнне тромбаў і нават - у асабліва цяжкіх выпадках - закупорку вен. Спецыялісты называюць гэты стан "сіндромам падарожніка", ці "самалётным трамбозам". Таму рэкамендуецца, седзячы ў крэсле, не класці нага на нагу. Гэта дапаможа пазбегнуць залішняга ціску на вены, не будзе застою крыві ў сасудах ног. Тым, хто ўжо мае праблемы з венамі і згусальнасцю крыві, абавязкова трэба падчас палёту надзяваць калготкі, панчохі ці шкарпэткі з антытрамбозным эфектам, выкарыстоўваць для падтрымання вен на нагах эластычны бінт. Перад палётам прыміце чвэрць таблеткі аспірыну. Вельмі стамляюць аўтобусныя паездкі. Турыстам даводзіцца часам сядзець па 10-16 гадзін, ад чаго дарога ператвараецца ў пакуту. Таму, збіраючыся ў паездку, апранайцеся ў мяккую эластычную вопратку без мулкіх рамянёў і лямкаў. Лепшы варыянт - баваўняны трыкатаж. Калі не спіце, старайцеся абыходзіцца без падлакотнікаў, каб як мага часцей мяняць позу і па чарзе даваць нагрузку на розныя мышцы спіны. Прасіце вадзіцеля хоць бы раз у дзве гадзіны рабіць 10-хвілінны перапынак, каб можна было выйсці з аўтобуса і размяцца. Разам з тым, гэта добрая прафілактыка прыступаў "марской хваробы". Ёсць спецыяльныя падушачкі для таго, каб спаць седзячы. Яны надзяваюцца на шыю як каўнер. Тады ў час сну галава не падае на плячо, а мышцы шыі атрымліваюць магчымасць адпачыць. Калі вас укалыхвае, не ешце перад паездкай на параходзе тлустага і салодкага. Лепей адпраўляйцеся ў дарогу напаўгалодным, пачаставаўшы сябе толькі салатай з садавіны ці гародніны. Заўсёды трымайце пад рукой сродкі ад укалыхвання (авія-мора, аэрон, фенацін), прымайце іх па інструкцыі. У дарозе піце дробнымі глыткамі халаднаватую мінералку ці адвар мяты. Адолець прыступ млоснасці дапамогуць пахі апельсіна, мандарына, гваздзікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Існуюць агульныя правілы, якія дапамогуць прадухіліць укалыхванне.
|
|