У Беларусі распрацавана тэст-сістэма хіміятэрапіі для выяўлення раку. 21.by

У Беларусі распрацавана тэст-сістэма хіміятэрапіі для выяўлення раку

29.09.2010 12:07 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падаў дакументы на атрыманне патэнта на тэст-сістэму, у якой выкарыстоўваецца клетка чалавека, для выбару курсу хіміятэрапіі пры раку малочнай залозы.

Аб гэтым паведаміла дырэктар установы Людміла Дубоўская 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, эфектыўнасць метаду апрабавана ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Шырока тэст-сістэма можа пачаць прымяняцца прыкладна праз год.

Дубоўская падкрэсліла, што створаная тэст-сістэма распрацавана сумесна з РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі і грунтуецца на арыгінальным падыходзе, які дазваляе праводзіць індывідуальны падбор хіміяпрэпаратаў для лячэння пухліны малочнай залозы.

Загадчык лабараторыі малекулярнай біялогіі клеткі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Ігар Валатоўскі расказаў, што цяпер прэпараты для хіміятэрапіі падбіраюцца эксперыментальным метадам, што робіць працэс доўгім і вельмі цяжкім для хворых: хіміятэрапія звязана з цяжкай інтаксікацыяй арганізму. Часам для выбару прэпарата, які падыходзіць, хворыя спрабуюць некалькі відаў лекаў.

Метад, распрацаваны інстытутам, дазваляе праводзіць тэставанне эфектыўнасці лячэння на выдзеленых клетках хворага. Вынік тэста, які рэкамендуе пэўную хіміятэрапію менавіта для гэтага хворага, можа быць гатовы на працягу тыдня. «Такім чынам, мы адыходзім ад атручвання арганізму пры выбары хіміятэрапіі», — сказаў Валатоўскі.

Падзяліцца навіной: 
Алена Спасюк, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падаў дакументы на атрыманне патэнта на тэст-сістэму, у якой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика