Сігналы SOS ад арганізма
29.09.2010 12:07
—
Новости Здоровья
|
Наш арганізм уладкаваны такім чынам, што як толькі ў нас узнікаюць Інтэнсіўны, сціскаючы боль за грудзінай можа быць прадвеснікам інфаркту. Такі боль не знікае ў стане спакою, аддае ў плячо і руку (часцей злева), шыю, сківіцу. Боль можа быць як пастаянным, так і перамежным. Нярэдка яго суправаджаюць ліпкі халодны пот, задышка, галавакружэнне, слабасць, млоснасць, часты і слабы пульс. Часам сардэчны прыступ можа нагадваць (па адчуваннях) пякотку. Не спрабуйце цярпець праявы сардэчнага прыступу даўжэй за пяць хвілін. Неадкладна выклікайце «хуткую дапамогу»! Калі ў вас няма такой магчымасці, папрасіце Неразборлівая мова, слабасць, звон у вушах, страта раўнавагі або каардынацыі рухаў, страта адчувальнасці скуры твару, рукі або нагі (асабліва на адным баку цела) — усё гэта сімптомы блізкага інсульту. Калі своечасова аказаць неабходную дапамогу, то можна пазбегнуць страшнай немачы і ў выніку прадухіліць сур’ёзныя пашкоджанні мозга. Рэзкі нясцерпны галаўны боль. Калі вы ніколі раней не адчувалі галаўнога болю такой сілы — неадкладна выклікайце доктара. Такі боль можа быць сігналам кровазліцця ў мозг. Нечаканае схудненне. Рацыён не мяняўся, але вы прыкметна пахудзелі. Калі вы заўважылі падобныя змяненні, не спяшайцеся радавацца: рэзкая страта вагі можа быць праявай некаторых формаў раку. Моцны галаўны боль, які аддае ў шыю, і высокая тэмпература. Гэтыя сімптомы могуць быць выкліканыя такім грозным захворваннем, як менінгіт. Калі ў вас вельмі высокая тэмпература і моцны боль перашкаджае вам дацягнуцца падбародкам да грудзей, то вам варта неадкладна звярнуцца да доктара. Стул чорнага колеру. Ён можа быць прыкметай такіх небяспечных захворванняў, як язва або рак страўніка ці кішэчніка. Стул набывае чорны колер у выніку ўнутранага крывацёку, які сам па сабе можа быць вельмі небяспечным. Чым хутчэй вам удасца выявіць яго прычыну і спыніць, тым больш у вас шанцаў прадоўжыць сваё жыццё. Падзяліцца навіной:
Падрыхтавала Вольга Кулінковіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 сімптомаў, якія нельга пакідаць без увагі
|
|