Чым харчавацца пры прастудзе?
05.10.2010 11:04
—
Новости Здоровья
|
Каб не перагружаць страўнік цяжкай бялковай і тлустай ежай, падчас хваробы лепш есці прадукты, якія лёгка пераварваюцца і не затрымліваюцца ў кішэчніку. Гэта садавіна, свежая і тушаная гародніна, посныя булёны, адварная і тушаная рыба, індычка, гарбата і сокі. Каб не раздражняць запаленыя слізістыя, адкажыцеся ад спецый, вострай і смажанай ежы. Карыснымі будуць кашы, пюрэ.
Прадукты і стравы, якія дапамогуць палегчыць цячэнне хваробы і паскораць выздараўленне. Лімон Утрымлівае ўдарную дозу вітаміну С, які стымулюе наш імунітэт. Дадавайце лімон у гарбату або прыгатуйце цёплы ліманад. Ён выдатна змякчае горла, чысціць кроў і слізістыя. Для гэтага выцісніце сок паловы лімона ў кубак цёплай вады і дадайце чайную лыжку мёду або кляновага сіропу. Дарэчы, вялікая колькасць аскарбінавай кіслаты ўтрымліваецца таксама ў іншых цытрусавых, чорных парэчках, журавінах, шыпшыне і суніцах. Варыце морсы і рабіце настоі. Курыны булён Наварысты курыны булён яшчэ ў XІІ стагоддзі лічыўся лякарствам супраць грыпу і прастуды. Як паказалі сучасныя даследаванні, гэтая страва сапраўды валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, а таксама часова павялічвае хуткасць вылучэння слізі з носа, такім чынам памяншаючы ацёк і прачышчаючы верхнія дыхальныя шляхі. Больш лёгкі для засваення варыянт — посныя булёны з агародніны — таксама добры ў якасці асноўнага сілкавання. Ён надасць сіл, і пры гэтым арганізму не давядзецца расходаваць шмат энергіі на яго пераварванне. Імбір Імбірная гарбата з'яўляецца выдатным супрацьмікробным сродкам, яе п'юць пры прастудзе і нястраўнасці. Імбір аднаўляе сілы, выводзіць таксіны, валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Пракіпяціце дзве сталовыя лыжкі надзёртага свежага імбіру ў дзвюх шклянках вады на працягу 15 хвілін і дайце настояцца яшчэ 10 хвілін. Піце па неабходнасці. Для ўзмацнення эфектыўнасці напою дадайце ў кубак некалькі штук насення кмену. Часнок Сыры часнок сваім пахам адпуджвае не толькі людзей, але і вірусы. А ўсё дзякуючы аліцыну — гэтае рэчыва надзяляе часнок вострым, пякучым пахам і бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Часнок з'яўляецца прыродным антыбіётыкам, паскарае аднаўленне арганізма пасля грыпу і дапамагае процістаяць захворванню. Лекавыя травы Зялёная або чорная гарбата з дабаўленнем лісця мяты, ліпавага цвету і мацярдушкі — выдатны патагонны сродак, не горшы за малінавае варэнне. Выпіце гарачы напой — і хутчэй у ложак! Рамонак можна заварваць як гарбату і выкарыстоўваць для паласканняў. Расліна здаўна славіцца сваімі супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Апельсінавы сок Медыцынскія даследаванні паказалі, што вітамін С, які ўтрымліваецца ў апельсінавым соку, можа паскорыць выздараўленне ад прастуды, а 1000 мг вітаміну С, які трэба прымаць кожныя 6 гадзін, эфектыўна прадухіляюць сімптомы захворвання. Прастуджанаму чалавеку рэкамендуецца як мага больш піць цёплых (не гарачых!) напояў. Падвышанае ўжыванне вадкасці дапамагае вымываць з арганізма прадукты жыццядзейнасці вірусаў і бактэрый і метабаліты лекавых прэпаратаў, якія мы прымаем для таго, каб вылечыць прастуду (напрыклад, парацэтамол). Акрамя таго, багатае пітво разрэджвае слізь, дапамагаючы ачысціць закладзеныя нос і горла. Мёд Усім вядомыя гаючыя ўласцівасці мёду. Ён валодае патагонным дзеяннем і падвышае імунітэт. Прыём дзвюх чайных лыжак мёду перад сном памяншае частату начнога кашлю і паскарае засынанне. Рэцэпт найпрасцейшага сіропу ад кашлю: лыжка мёду з парай кропель лімоннага соку. Ківі Утрыманне вітаміну С у гэтым экзатычным плодзе б'е ўсе рэкорды. Яно нават вышэйшае, чым у цытрусавых. Ужыванне ківі асабліва карыснае пры рэспіраторных інфекцыях, асабліва дзецям. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта садавіна, свежая і тушаная гародніна, посныя булёны, адварная і тушаная рыба, індычка, гарбата і сокі. Каб не раздражняць запаленыя слізістыя, адкажыцеся ад...
|
|