Захварэў? Не ляжы ў ложку. 21.by

Захварэў? Не ляжы ў ложку

14.10.2010 09:36 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«НН» сабрала дзевяць пашыраных памылак пры агульнавядомым захворванні.

1. Захварэў? Ляжы ў ложку

Такі прынцып працуе толькі ў тым выпадку, калі хвароба набрала абаротаў: з тэмпературай, кволасцю і іншымі сімптомамі сапраўднага грыпу. Калі ж гаворка ідзе пра звычайную прастуду, то лепш не імкнуцца яе «пераляжаць» — гэта дадатковая нагрузка на лёгкія і бронхі. Тым больш, што расслабленне арганізма спрашчае задачу для вірусаў.

2. Пап’ю антыбіётыкаў, і ўсё пройдзе

Антыбіётыкі не прызначаныя для лячэння вірусаў, а тым больш прастуды, імі лечацца ўскладненні. А звычайны прыём антыбіётыкаў — гэта проста моцны ўдар па арганізме. Падчас прастуды лепш за ўсё проста «зняць» сімптомы — кашаль, насмарк, боль у горле.

3. Кроплі ў нос

Зразумела, што лепшага выйсця пры насмарку, чым кроплі ў нос, не знайсці. Але, як усе медпрэпараты, яны маюць пэўныя асаблівасці. Галоўная з іх: калі ўжываць кроплі доўга, то ёсць верагоднасць атрымаць залежнасць ад іх.

4. Калі адразу збіць тэмпературу, яна больш не з’явіцца

Дактары не раяць штучна зніжаць тэмпературу, калі яна не вышэйшая за 38,5. Лепш за ўсё дапамагае пры павышанай тэмпературы халодны кампрэс на лоб.

5. Не варта мыцца

Звычайна лічыцца, што хворы чалавек, які прымае ванну, мае рызыку пагоршыць свой стан, прастудзіцца яшчэ мацней, але гэта не так. Вада, наадварот, выводзіць праз скуру таксіны, якіх падчас хваробы з’яўляецца шмат. Галоўнае — не мерзнуць пры выхадзе з ванны.

6. Часнок і цыбулю ў нос

Часнок і цыбулю можна і нават варта есці. Але рабіць з яго кроплі ў нос мала таго што непрыемна, дык яшчэ і шкодна, бо апякаеце слізістую. Вось з’есці трошкі часнаку для прафілактыкі карысна, але не трэба злоўжываць.

7. Банькі ўратуюць

Яшчэ адна традыцыя, пра якую лепш забыць, — ставіць банькі. Гэта не толькі нязручна, але і шкодна: прыліў крыві да лёгкіх забяспечыць пагаршэнне іх працы, а лёгкія падчас прастуды і без банек аслабленыя. Ёсць прасцейшыя і сучаснейшыя метады лекавання.

8. Задушыш кашаль — атрымаеш пнеўманію

Гэтак бывае, але з адной, важнай агаворкай: калі чалавек пакутуе на хранічнае лёгачнае захворванне. Астатнія могуць смела душыць кашаль, асабліва сухі — ён раздражняе слізістую, таму наносіць шкоду.

9. Каб аднавіць сілы — трэба шмат есці

Наадварот, арганізм падчас хваробы часта адмаўляецца ад ежы, а мы піхаем яе ў сябе. Рэч у тым, што сілы, якія арганізм звычайна выкарыстоўвае для стрававання, падчас хваробы перакідваюцца на барацьбу з вірусам. Таму ешце штосьці лёгкае, кшталту садавіны. Тлустае і вострае, лішнія тлушчы і бялкі лепш адкласці.

Падзяліцца навіной: 
Юрась Ускоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяць прынцыпаў лячэння прастуды.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика