Простае ратаванне ад галаўнога болю. 21.by

Простае ратаванне ад галаўнога болю

29.10.2010 11:04 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асноўныя віноўнікі зімовых галаўных боляў — моцныя ветры, нестабільны геамагнітны фон і перапады надвор’я.

Усе гэтыя фактары разам ці паасобку выклікаюць спазмы сасудаў галавы і раздражненне нервовых канчаткаў нават у цалкам здаровых людзей. Каб зняць прыступ болю, кажа інструктар-валеолаг18-й гарадской паліклінікі г. Мінска Галіна Чырак,

можна звярнуцца да падручных сродкаў.

Прыміце ванну. Дапаможа цёплая — да 38–40 градусаў — вада і некалькі кропель эфірных алеяў: рамонку, мяты перцавай, маярану і чайнага дрэва. Змяшайце некалькі кропель алеяў з марской ці паваранай соллю або проста дадайце ў звычайную пену для ваннаў. Не сядзіце ў ванне больш за 20–25 хвілін. Пасля працэдуры выпіце нямоцны чай з бергамотам.

Зняць спазм цягліц і сасудаў дапамагае водар мускатнага арэха, фенхелю, апельсіну, размарыну.

Купіце ў аптэцы збор з лісця і кветак лаванды і мелісы. Іх адвар — правераны сродак ад галаўнога болю, выкліканага напружаннем ці спазмамі.

Можна пакласці на скроні лімонную лупіну, ачышчаную ад мякаці, патрымаць некалькі хвілін. За кошт актыўных рэчываў цэдры палепшыцца кровазварот і тонус дробных сасудаў галавы.

Спіртавы настой лімоннай лупіны або верхняга яе слою — цэдры — валодае заспакаяльным дзеяннем і пры неўралагічных захворваннях.

Падзяліцца навіной: 
Святлана Барысенка, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя віноўнікі зімовых галаўных боляў — моцныя ветры, нестабільны геамагнітны фон і перапады надвор’я. Усе гэтыя фактары разам ці паасобку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика