У. 21.by

У

16.11.2010 15:53 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб завозе ў Беларусь ліхаманкі Дэнге. У жыхара Магілёва ў лістападзе, пасля адпачынку на курорце Патая (Бангкок, Тайланд), медыкі выявілі гэтае захворванне.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны год у свеце заражаюцца ліхаманкай Дэнге больш як 50 млн. чалавек, паміраюць — каля 20 тысяч. Больш за 70% хварэюць у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй частцы Ціхага акіяну. У Беларусі выпадкаў гэтага захворвання раней не рэгістравалася.

У сувязі з завозам ліхаманкі Дэнге ў Беларусь намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Алег Арнаутаў накіраваў рэкамендацыі Міністэрству спорту і турызму. У прыватнасці, ён прапаноўвае давесці да ведама кіраўнікоў турыстычных арганізацый памятку па прафілактыцы ліхаманкі Дэнге і запатрабаваць праводзіць інструктаж работнікаў, якія займаюцца тураператарскай і турагенцкай дзейнасцю, па пытаннях прафілактыкі інфекцыйных і паразітарных захворванняў у тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.

Тураператарам рэкамендавана таксама праводзіць інструктажы з адпачывальнікамі, якія выязджаюць у турыстычныя паездкі ў краіны, дзе ёсць рызыка заражэння інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі. Арнаутаў указвае на неабходнасць пры заключэнні пагадненняў (кантрактаў) з замежнымі арганізацыямі запытваць інфармацыю аб забеспячэнні прымаючым бокам бяспечных для здароўя беларускіх грамадзян умоў знаходжання, якасці вады і харчавання.

***

Ліхаманка Дэнге — вострая вірусная хвароба, якая працякае з ліхаманкай, інтаксікацыяй, болямі ў мышцах і суставах, высыпкай, лімфадэнапатыяй. Распаўсюджана ў трапічных і субтрапічных краінах. Чалавек заражаецца праз укус інфікаванага камара роду Aedes. Пры адсутнасці пераносчыкаў інфекцыі (камароў) захворванне не можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Смяротныя выпадкі складаюць ад 1 да 5%. Успрымальнасць да ліхаманкі Дэнге ўсеагульная, у эпідэмічных ачагах хварэюць пераважна дзеці і прыезджыя. У большасці хворых выздараўленне наступае праз некалькі дзён пасля з’яўлення першых клінічных прыкметаў.


Падзяліцца навіной: 
Алена Спасюк, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб завозе ў Беларусь ліхаманкі Дэнге. У жыхара Магілёва ў лістападзе, пасля адпачынку на курорце Патая (Бангкок,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика