Лепш папярэдзіць, чым лячыць
27.11.2010
—
Новости Здоровья
|
Захворванне лепш папярэдзіць, чым лячыць. Стаматалогія ў гэтым плане вельмі перспектыўная галіна медыцыны. Пры дакладнай і граматнай прафілактыцы чалавек можа звяртацца да стаматолага толькі па прычыне планавых аглядаў. Для жыхароў Рэспублікі Беларусь прафілактыка стаматалагічных захворванняў уключае ў сябе 3 важныя фактары: 1. Рацыянальнае харчаванне. 2. Гігіена поласці рота. 3. Фтор-прэпараты. Расшыфруем гэтыя паняцці: — рацыянальнае харчаванне — прадугледжвае збалансаванае ўжыванне чалавекам бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, прычым з абмежаваннем колькасці рафінаваных цукраў у рацыёне харчавання да 30 %; — гігіена поласці рота — чыстка зубоў раніцай і вечарам з выкарыстаннем флосаў і зубных ёршыкаў для цяжкадаступных месцаў; — фтор-прэпараты — у выглядзе геляў, лакаў, ужыванне ў ежу фтарыраванай солі. Распаўсюджанасць карыесу сярод насельніцтва нашай краіны застаецца дастаткова высокай. Таму ў цяперашні час па-ранейшаму застаецца актуальным індывідуальны падыход да складання плану прафілактыкі і лячэння стаматалагічных захворванняў. У гэтым выпадку УАЗ "2-я гарадская стаматалагічная паліклініка" да вашых паслуг. Поўны набор граматных спецыялістаў, большасць з якіх маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю, сучаснае абсталяванне і пламбіровачныя матэрыялы. Дактары валодаюць усімі навыкамі сучаснай стаматалогіі. У паліклініцы працуюць урачы-стаматолагі, якія займаюцца лячэннем такога актуальнага захворвання, як парадантоз. Калі пацыент ужо паспеў страціць частку зубоў, да яго паслуг усе віды пратэзавання, пачынаючы ад здымнага і заканчваючы эстэтычнай керамікай. Беражыце зубы, а па дапамогу звяртайцеся своечасова і да граматных спецыялістаў. Урач-стаматолаг 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Кароткая В.В. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захворванне лепш папярэдзіць, чым лячыць. Стаматалогія ў гэтым плане вельмі перспектыўная галіна медыцыны. Пры дакладнай і граматнай прафілактыцы чалавек можа...
|
|